Темы

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

Менавіта гэта ўвасабляе ў сваёй рабоце настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ №1 г.Кіраўска Аляксандр Сяргеевіч Каранкевіч. Вопытны настаўнік імкнецца зрабіць кожны свой урок цікавым, насычаным і карысным, каб вучні з жаданнем ішлі ў спартыўную залу ці на школьны стадыён.

Аляксандр Сяргеевіч нарадзіўся і вырас у Кіраўску, скончыў у свой час СШ №1. Ва ўніверсітэце імя А.А.Куляшова атрымаў спецыяльнасць “фізічная культура і спецыяльная падрыхтоўка”.

Пытанні “Кім быць? Якую справу абраць?”, якія турбуюць амаль кожнага выпускніка школы, перад Аляксандрам Каранкевічам нават не стаялі. Дзякуючы свайму педагогу па фізічнай культуры, а потым і калегу па рабоце Барысу Станіслававічу Гаўрыленку, ён быў цвёрда ўпэўнены ў сваім выбары прафесіі – настаўнік фізічнай культуры. Менавіта Барыс Станіслававіч разгледзеў у юнака задаткі будучага спартсмена і настаўніка і прапанаваў звязаць сваё жыццё са сферай адукацыі, прысвяціць сябе важнай і высакароднай місіі – захоўваць самае каштоўнае – здароўе рабят.

У 2003 годзе Аляксандр Каранкевіч дыпламаваным спецыялістам вярнуўся ў родную школу.
– І да гэтага часу з удзячнасцю ўспамінаю Барыса Станіслававіча, які з першага майго рабочага дня ўзяў мяне “пад крыло”, дапамог на практыцы замацаваць тыя веды, што атрымаў ва ўніверсітэце, – расказвае А.С.Каранкевіч. – Менавіта яго вопытныя парады ў свой час дапамаглі мне навучыцца будаваць адносіны з вучнямі, весці іх за сабой, прывучаць рабят да здаровага ладу жыцця.

Рэальнасць настаўніцтва і дагэтуль не расчаравала Аляксандра Каранкевіча. Вось ужо больш за 20 гадоў ён штодня з радасцю ідзе ў школу, каб зноў і зноў займацца любімай справай. Яму падабаецца быць настаўнікам фізічнай культуры, ён умее захапіць вучняў тым ці іншым відам спорту. За гады сваёй работы ён падрыхтаваў нямала рабят, якія на спартыўных спаборніцтвах розных узроўняў уваходзілі і ўваходзяць у лік прызёраў і пераможцаў. Ён навучыўся з першага позірку бачыць здольнае да спорту дзіця: адзін хутка бегае, іншы – здатны да гульнявых відаў спорту. Галоўнае, лічыць настаўнік, заахвоціць вучня займацца фізкультурай не толькі ў школе, а і самастойна, паверыць у сябе і свае сілы. У адным упэўнены педагог – кожны вучань патрабуе індывідуальнага падыходу, асабліва ў спорце.

Па словах Аляксандра Сяргеевіча, ён заўсёды стараўся быць для вучняў не проста настаўнікам, а і старэйшым сябрам. Упэўнены, што паважлівыя адносіны і аўтарытэт трэба ўмець заваяваць увагай да кожнага вучня, уменнем бачыць асобу ў любым з іх.

У сваёй настаўніцкай дзейнасці спецыяліст не стаіць на месцы, пастаянна шукае новыя падыходы да вучняў розных класаў, каб урокі фізічнай культуры для ўсіх былі карыснымі і жаданымі. Аналізуючы заняткі фізкультурай, педагог адзначыў, што цяперашнім школьнікам падабаюцца разнастайныя рухавыя гульні. І ён імкнецца прапанаваць такія, каб увесь клас быў задзейнічаны і ўсім было цікава. Вучні малодшых класаў вельмі актыўныя, у іх шмат энергіі, яны з задавальненнем займаюцца фізічнай культурай на ўроках, за што педагога не аднойчы дзякавалі бацькі.

Дарэчы, Аляксандр Сяргеевіч пастаянна падтрымлівае кантакт з бацькамі і класнымі кіраўнікамі, каб больш ведаць і пра стан здароўя сваіх вучняў, і пра іх самаадчуванне. Іншы раз бацькі папярэджваюць аб тым, што дзіцяці не зусім здаровае, і просяць не перагружаць яго на фізкультуры, хаця вучань хоча займацца ў поўную сілу. У такіх выпадках настаўнік прапаноўвае яму на гэты ўрок стаць сваім памочнікам. Такі давер і новую ролю дзеці цэняць і выконваюць няхітрыя абавязкі з цікавасцю.

Як адзначыў педагог, некаторых вучняў старэйшых класаў, на жаль, трэба пераконваць, што фізкультура, рух – гэта важна, іх варта палюбіць аднойчы, і застанецца гэта з чалавекам назаўсёды. Ён расказвае рабятам, што нават пасля заканчэння школы фізічную культуру будуць выкладаць у ліцэях, каледжах і ўніверсітэтах. І пасля працаўладкавання ў большасці калектываў актыўна прыцягваюць да яе сваіх работнікаў, бо фізкультура і спорт дораць людзям не толькі здароўе і сілу, але і прыгажосць, пазітыў, добры настрой.

– Сучасная моладзь так прывыкла да гаджэтаў, што вельмі складана іх адарваць ад экранаў тэлефонаў і камп’ютараў, – заўважыў Аляксандр Каранкевіч. – Нават прасядзеўшы некалькі ўрокаў за партай, не ўсім хочацца ісці ў спартыўную залу. Але радуе, калі бачу, што пасля фізкультуры ў школьнікаў застаюцца толькі прыемныя ўражанні.

Дапамагаюць і размовы з рабятамі на сур’ёзныя тэмы. Напрыклад, настаўнік часта звяртае ўвагу рабят на тое, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі, нягледзячы на пэўныя праблемы са здароўем, толькі дзякуючы заняткам спортам вяртаюцца да жыцця, вучацца абслугоўваць сябе, а некаторыя нават прафесійна ўдзельнічаюць у спаборніцтвах і дасягаюць значных спартыўных поспехаў.

Па словах А.С.Каранкевіча, у цяперашніх школьнікаў ёсць усё неабходнае для заняткаў фізкультурай і спортам. Іх навучальная ўстанова мае добрую матэрыяльна-тэхнічную базу, каб загартоўваць і ўмацоўваць арганізм, быць фізічна актыўнымі. Зімой дзеці катаюцца на лыжах, ёсць канькі, толькі зіма бягучага года не зусім паспрыяла заняткам гэтым відам спорту. Ніколі не пустуе міні-футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём: нават пасля школы рабяты з задавальненнем ганяюць тут мяч. Адным словам, было б толькі жаданне ў падрастаючага пакалення стаць прыхільнікамі здаровага ладу жыцця.

Любоў да фізкультуры і спорту Аляксандр Сяргеевіч прывіў і свайму сыну Багдану, які вырашыў пайсці па шляху бацькі – заканчвае І курс факультэта фізвыхавання ўніверсітэта імя А.А.Куляшова. Дачка Сабіна – трэцякласніца, але з дзяцінства сябруе з фізкультурай і разам з татам вельмі любіць наведваць розныя спартыўныя мерапрыемствы.

– Самае галоўнае, чаму я хачу навучыць дзяцей – любіць фізкультуру, займацца спортам, знайсці свой від актыўнасці, – адзначыў Аляксандр Каранкевіч. – Хачу навучыць рабят берагчы сваё здароўе, бо паспяховы чалавек – першы за ўсё, здаровы чалавек.

Людміла СЯМЁНАВА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Обман под предлогом заработка

27 мая 2026
Читать новость
В районе

На мемориальном комплексе «Буйничское поле» дан старт третьему трудовому семестру

27 мая 2026
Читать новость
В районе

Команда «Орлята» Средней школы №1 г.Кировска зажгла на областном этапе спортивно-патриотической игры «Зарничка»

27 мая 2026
Читать новость
Актуально

Более тысячи участниц: в Минске прошел интерактивный Женский форум

26 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Поддельные домовые чаты и фишинговые ссылки на онлайн-уроки: о новых схемах обмана

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем