Темы

Поспех юнага экскурсавода

Поспех юнага экскурсавода

З мэтай фарміравання ў падрастаючага пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі прайшоў рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

Актыўны ўдзел у конкурсе прынялі і вучні нашага раёна. А Лізавета Пятруша, вучаніца 9 класа Мышкавіцкай СШ, стала пераможцам абласнога этапа конкурсу, які складаўся з двух тураў. Спачатку Лізавета прадставіла аглядную анлайн-экскурсію па мемарыяльным музеі К.П.Арлоўскага. Яна пазнаёміла журы з музеем установы адукацыі, з яго адметнасцямі. У другім туры з 10 прадстаўленых установай адукацыі музейных экспанатаў дзяўчына адразу распрацавала і прадставіла імправізаваную экскурсію «Гісторыя аднаго экспаната» на аснове выбранага журы экспаната – шкатулкі-сувеніра (1956 года выпуску) ад Якава Вігдорчыка, рабочага завода імя Кулакова, Кірылу Арлоўскаму.

Поспех Лізаветы – гэта і поспех кіраўніка школьнага музею, настаўніка гісторыі Наталлі Аляксандраўны Шчэрбіч, якая дапамагала вучаніцы ў падрыхтоўцы да конкурсу.
Па выніках удзелу ў фестывалі Лізавета ўзнагароджана дыпломам лаўрэата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.


Інфармацыйная даведка

Мемарыяльны музей К.П.Арлоўскага быў адкрыты 7 снежня 2003 года. Стваральнік музея – Ніна Уладзіміраўна Бяляўская, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства. Значны ўклад у развіццё музея ўнёс былы настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі Аляксей Леанідавіч Абросімаў. Плошча музея – 17 м2. Музейны фонд налічвае 483 экспанаты.

Найбольшую цікавасць з экспанатаў музея ўяўляюць шкатулка-сувенір – падарунак Кірылу Арлоўскаму ад Якава Вігдорчыка, рабочага завода імя Кулакова; страва-сувенір ад КНР; тэлевізар “Беларусь-110” чорна-белы з радыёпрыёмнікам і радыёлай; гадзіннік настольны; слыхавыя акуляры; альбом асабістай перапіскі Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К.П.Арлоўскага.
У музеі знаходзяцца асабістыя рэчы К.П.Арлоўскага, падарункі ад дэлегацый, якія прыязджалі ў «Рассвет», узнагароды легендарнага старшыні калгаса, прадметы перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Тут размешчана экспазіцыя “Жыццё, аддадзенае людзям”, якая прадстаўлена ў выглядзе стэндаў з фотаздымкамі з жыцця Кірылы Арлоўскага, яго працоўнай дзейнасці, уздыму і будаўніцтва калгаса «Рассвет».

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость