Раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Новыя імёны Беларусі-2016»

Раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Новыя імёны Беларусі-2016»

_MG_248422

Чарговае пасяджэнне райвыканкама ў мінулую пятніцу пачалося ўрачыстым момантам: адбылося ўручэнне ўзнагарод пераможцам і лепшым удзельнікам  раённага этапу Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2016” у намінацыі выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Як паведамляла раённая газета, лепшыя прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый у намінацыі сцэнічная творчасць былі ўшанаваны пасля конкурснай канцэртнай праграмы 2 лютага. 

Свае работы ў гэтай намінацыі прадставілі 24 чалавекі па розных відах выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадэманстраваўшы  майстэрства і  талент.

Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік  упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Адамаў уручыў дыпломы і каштоўныя падарункі пераможцам — тым, каму прадстаіць абараняць гонар раёна на абласным этапе Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу: Ларысы Пан-дзінай, намесніку дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна; Вользе Бутаравай, кіраўніку гуртка аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва; Максіму Мікешыну, фотакарэспандэнту рэдакцыі раённай газеты “Кіравец”.

Шэрагу прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый былі ўручаны сертыфікаты за ўдзел у раённым этапе конкурсу і падарункі ад пярвічных арганізацый галіновых прафсаюзаў: Зоі Бараноўскай, настаўніцы гімназіі г.Кіраўска; Людміле Бабіч, выхавальніку Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці; Жанне Іваніцкай, загадчыцы дзіцячых ясляў-садка “Вясёлка” аг.Мышкавічы; Наталлі Беляшовай, кіраўніку фізвыхавання гэтых жа ясляў-садка; Наталлі Зотавай, старшай медсястры хірургічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы; Валянціне Ціханавай з ЦДАДіМ; Вікторыі Бяляўскай, галоўнаму спецыялісту аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Аб іх работах, прадстаўленых на конкурс, можна прачытаць у “Кіраўцы” (№10 за 9 лютага гэтага года).

Усе прысутныя пажадалі пераможцам раённага этапу поспехаў на абласным.

_MG_2456

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем