Темы

Задача дня – якасныя кармы

Задача дня – якасныя кармы

Менавіта такая карціна паўстала перад вачамі журналістаў раённай газеты, калі ў адзін з майскіх дзён яны завіталі на палеткі СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш”.

Сёлета бераснёўцы аб’ядналі свае намаганні з калегамі з КСУП “Жылічы”. Галоўная мэта такой сумеснай работы – хутка скасіць травы, здрабніць іх і ў максімальна кароткі час даставіць і затрамбаваць кармы ў сянажныя траншэі. Справа ў тым, што каб атрымаць якасныя кармы, неабходна поўнасцю залажыць і затрамбаваць яму максімум за 3-4 дні. Таму і было прынята рашэнне стварыць аб’яднаны механізаваны атрад, у які ўваходзіць максімальная колькасць тэхнікі і механізатарскіх кадраў. Кіраўніцтва і працаўнікі абодвух сельгаспрадпрыемстваў, як ніхто іншы, разумеюць важнасць своечасовага і якаснага правядзення корманарыхтоўчай кампаніі: грамадскі статак у іх немаленькі, таму аграрыі імкнуцца з максімальнай аддачай выкарыстоўваць чалавечыя рэсурсы, магчымасці тэхнікі і пагодныя ўмовы.

Як адзначыў намеснік дырэктара СВК “Бераснёўскі” па сельскай гаспадарцы Сяргей Ласенка; такі спосаб арганізацыі работы дазволіў значна паско­рыць тэмпы нарыхтоўкі кармоў. Адначасова працуе каля 15 адзінак тэхнікі: адны косяць, другія здрабняюць, трэція адвозяць, чацвёртыя трамбуюць.

Па словах спецыяліста, варта не прамарудзіць спрыяльны для ўборкі траў час, каб нарыхтаваць кармы з максімальным утрыманнем карысных рэчываў. У гэтым выпадку можна спадзявацца на важкія надоі і прывагі падчас будучай зімоўкі грамадскага статка. Усяго мясцовым корманарыхтоўшчыкам неабходна скасіць травы першым укосам больш чым на 1000 га.
Механізаваны атрад нарыхтаваў 730 т кармоў, якія заклалі з захаваннем усіх сучасных тэхналогій – у палімерныя рукавы. 1500 т – заклалі ў сянажную траншэю.

Сярод рулявых корманарыхтоўчых агрэгатаў – правераныя не адной палявой кампаніяй механізатары – Антон Трушкін і Алег Грынфельд. Шчыра кажучы, іх работай можна толькі любавацца: літаральна некалькі дзясяткаў метраў руху камбайнаў КЗР і КВК-800 (дарэчы, тэхніка добра падрыхтавана і працуе без збояў), і кузаў аўтамабіля ці трактара з горкай напаўняецца кормам.

Хутка дастаўляюць правяленую масу да месца трамбоўкі вадзіцелі і трактарысты: Аляксандр Жудро, Уладзімір Бакатовіч, Ігар Малееў, жылічанін Вадзім Узультуеў і іншыя.

Адказна шчыраваў на палетках СВК “Бераснёўскі” адзін з самых вопытных механізатараў КСУП “Жылічы” – Раман Канавалаў. Штогод старанная праца Рамана Пятровіча дазваляе яму на працягу ўсяго “зялёнага жніва” быць у лідарах раённага спаборніцтва. На касілках старанна працуюць і бераснёўскія механізатары – Дзмітрый Мялешкін, Сяргей Дрэнь і Яўген Міхалап.

Увесь працэс на сянажных траншэях кантралююць адказныя спецыялісты, а трамбоўку вядуць адны з самых вопытных трактарыстаў-машыністаў – Віктар Скрыпуноў і Міхаіл Быстроў. Да таго ж, у ветлабалаторыі робяць аналіз закладваемай зялёнай масы, па выніках якога ў тым ліку можна будзе прагназіраваць прадукцый­насць дойнага статка.

Як адзначыў Сяргей Ласенка, сёлетняя корманарыхтоўчая кампанія праходзіць зладжана і планамерна, у чым значная заслуга надзейных механізатарскіх кад­раў, адказных спецыялістаў. Кожны на сваім участку работы імкнецца працаваць добрасумленна. Таму ёсць спадзяванне, што кармы будуць нарыхтаваны з запасам і належнай якасці.

У сваю чаргу, кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства праяўляе клопат аб працаўніках: прама на палеткі дастаўляюцца смачныя абеды, распрацаваны меры маральнага і матэрыяльнага заахвочання за своечасовае і якаснае правядзенне корманарыхтоўкі.

P.S. Калі вярстаўся нумар, стала вядома, што зборны механізаваны атрад плануе прыступіць да корманарыхтоўкі на сельгаспалетках КСУП “Жылічы”.

Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем