Садкоўцы напісалі пісьмо пра Беларусь

Садкоўцы напісалі пісьмо пра Беларусь

Выхаваўча-патрыятычнае мерапрыемства “Пісьмо пра Беларусь» з удзелам памочніка пракурора раёна Маргарыты ПІРОЖНІК прайшло для выхаванцаў дзіцячых садкоў “Вясёлка» аг.Мышкавічы і №2 г.Кіраўска, а таксама дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці.

Загадчык дзіцячага садка “Вясёлка” Вераніка АСТАШОВА расказала, што ўдзел хлопчыкаў і дзяўчынак у такім мерапрыемстве выхоўвае ў іх пачуццё патрыятызму, любові да Радзімы, гонару за сваю краіну.

Рабяты з «Вясёлкі» ў гульнявой форме здзейснілі вандраванне па Беларусі. У інтэрактыўнай гульні «Адгадай сімвалы Беларусі» дзеці натхнённа расказвалі, чым адметныя дзяржаўныя сімвалы: сцяг, герб, гімн. Праз вершы, песні, загадкі, з дапамогай тэхнічных сродкаў навучання выхаванцы ўдасканальвалі і развівалі ўяўленні аб дзяржаўных і прыродных сімвалах Радзімы, нацыянальных стравах і адзенні. З мэтай замацавання нацыянальных традыцый садкоўцы ў складзе дзіцячага аркестра выканалі на музычных інструментах музыку з кампазіцыі «Бульба». Успомнілі аб гераізме і подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ушанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых герояў, пазнаёміліся з бутаньеркай «Кветка Перамогі» і ўручылі ў якасці падарунка бутаньерку ручной работы Маргарыце Пірожнік. У фінале мерапрыемства ўсе яго ўдзельнікі арганізавалі флэшмоб пад песню «Пусть всегда будет солнце «.

У дзіцячым садку №2 г.Кіраўска ў рамках аналагічнага мерапрыемства дзятва і работнікі ўстановы выконвалі беларускія народныя танцы, спявалі песні і чыталі вершы на роднай мове.
Маргарыта Пірожнік расказала аб прафесіі пракурора, аб тым, якія важныя ролю і функцыі выконваюць работнікі гэтага ведамства для захавання парадку і бяспекі ў нашай краіне.

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці малыя разам з выхавамнікам складалі пісьмо аб любімай Беларусі для дзяцей з іншых дзіцячых садоў розных краін свету. Для гэтага яны таксама здзейснілі незвычайнае падарожжа па нашай краіне і сабралі пра яе важныя і цікавыя звесткі.
Выхаванцы пазнаёміліся з цікавымі фактамі. Напрыклад, даведаліся аб тым, што Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь тройчы пабываў у космасе.

Нашу краіну часта называюць зямлёй пад белымі крыламі. Белы бусел – адзін з сімвалаў Беларусі. Яго крылы распасціраюцца над зямлёй, сімвалізуючы мір, дабро і каханне. Садкоўцы выканалі танец пад песню «Аист на крыше».

Маргарыта Пірожнік расказала дзецям пра ваенную гісторыю нашай Радзімы: «Шмат гора прынесла на беларускую зямлю Вялікая Айчынная вайна. Але яшчэ нікому не ўдавалася канчаткова знішчыць свабодалюбівых беларусаў. Мемарыял у Брэсцкай крэпасці, мемарыяльны знак «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» ў Борках і іншыя памятныя мясціны нагадваюць нам: «Людзі! Памятайце! Не дапусціце новай вайны!». Кожны год 9 мая мы адзначаем важнае свята –
Дзень Перамогі – каб памятаць, каб быць удзячнымі, каб берагчы мірнае неба над галавой».

Яўгенія БЯЛЬКО.
Матэрыял падрыхтаваны з удзелам пракуратуры Кіраўскага раёна.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем