Темы

Медыцына на вёсцы пашырае межы

Медыцына на вёсцы пашырае межы

Еўдакія Кушаварава, загадчыца Пацава-Слабадскога ФАПа, лічыць важным, каб у сельскай мясцовасці дзейнічалі і ўдасканальвалі сваю работу фельчарска-акушэрскія пункты – першаснае звяно медыцынскага абслугоўвання ў вёсках. Даступная, кваліфікаваная і якасная меддапамога патрэбна кожнаму, незалежна ад яго месца жыхарства.

Сельскім фельчарам у Кіраўскім раёне Еўдакія Міхайлаўна працуе з 1992 года, мае першую кваліфікацыйную катэгорыю. Пачынала з пасады загадчыка Капусцінскага фельчарска-акушэрскага пункта, кіравала Казуліцкім ФАПам, а з 2015 года узначальвае Пацава-Слабадскі.
Жанчына нарадзілася і вырасла ў сельскай мясцовасці – у в.Хвайніца, у сям’і жывёлаводаў. Пасля заканчэння школы паступіла ў Бабруйскае медыцынскае вучылішча, вучылася па спецыяльнасці “лячэбная справа”.

Зараз у зоне абслугоўвання гэтага ФАПа – сяльчане з Пацавай Слабады – 340 чалавек, з іх 51 дзіцяці.
У першай палове дня Еўдакія Кушаварава вядзе прыём пацыентаў на ФАПе, пасля абеду едзе на выклікі.

Пацава-Слабадскі ФАП добраўпарадкаваны, утульны, мае неабходны набор кабінетаў – фельчара, педыятрычны, для гінекалагічнага агляду, працэдурны, тут жа можна набыць лекі.
Еўдакія Міхайлаўна адзначыла, што за апошні час сельская медыцына значна пашырыла межы. “Для жыхароў вяскоўцаў ФАП – гэта як мініпаліклініка, куды за меддапамогай можна звярнуцца ў першую чаргу, – падзялілася разважаннямі фельчар. – У асноўным да нас прыходзяць, каб вымераць артэрыяльны ціск, у перыяд сезонных захворванняў – па прычыне высокай тэмпературы. На ФАПе у нас ёсць магчымасць рабіць наведвальнікам шэраг пэўных працэдур, уколы, кардыяграму, абследаванне на анказахворванні, жанчыны маюць магчымасць зрабіць аналіз на цыталогію.

Нядаўна тут з’явілася абсталяванне для вымярэння ўнутрывочнага ціску. Гэта з’яўляецца абавязковым пунктам на прафілактычным аглядзе ў афтальмолага. Гэты паказчык дае ўяўленне аб здароўі вачэй: павышанае значэнне дазваляе западозрыць пашкоджанне глядзельнага нерва і парушэнне зроку. Звяртаюцца і за парадамі, напрыклад, да якога доктара лепш звярнуцца, каб прайсці больш дэталёвае абследванне, і інш”.

Шмат увагі надаецца дыспансэрызацыі. Летась на гэтым участку яе прайшлі 86% вяскоўцаў.

Вяскоўцам Еўдакія Кушаварава дапамагае не толькі як медработнік, а і як дэпутат Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў па Казуліцкай выбарчай акрузе №10.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем