“Беларусь, мая, сінявокая!”
Пад такой назвай раённы Цэнтр культуры і вольнага часу праводзіць онлайн-акцыю, прымеркаваную да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які штогод адзначаецца 3 ліпеня.
Жадаючым прыняць у ёй удзел неабходна запісаць відэаролік з выкананнем песні, музычнага, празаічнага альбо паэтычнага твораў, прысвечаных Беларусі. Адправіць запіс на email: natalicha@tut.by альбо паведамленнем у https://vk.com/id156353748 у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.
Відэазапісы онлайн-акцыі “Беларусь, мая, сінявокая!” будуць апублікаваны ў сацыяльных сетках у групах ДУК “ЦКС Кіраўскага раёна”.