Темы

“Белая Русь” — з любоўю да дзяцей”

“Белая Русь” —  з любоўю да дзяцей”

_MG_0520Штогод у межах рэспубліканскай акцыі “Белая Русь” — з любоўю да дзяцей” кіраўніцтва, члены арганізацыйных структур гэтага грамадскага аб’яднання уручаюць падарункі, віншуюць мам, чые дзеці нарадзіліся 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Сёлета ў гэты адметны для краіны дзень нарадзілася новая жыхарка нашага горада Арыяна Трафімава: дзяўчынка з’явілася на свет у Бабруйскім радзільным доме. Маладыя бацькі Крысціна і Аляксей былі вельмі рады двайному святу.
Нядаўна ў госці да Трафімавых завіталі старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Каранкевіч з падарункамі і самымі найлепшымі пажаданнямі маладой сям’і. Маленькая Арыяна была паўнапраўнай удзельніцай гэтай падзеі. Дарэчы, яе незвычайнае імя па-грэчаску азначае “аддадзеная”, “святая”.
Мама Крысціна да дэкрэтнага адпачынку вучылася ў Бабруйскім аграрна-эканамічным каледжы, тата Аляксей працуе на фірме ААТ “Анкорстрой” у г.Бабруйску. Знайшлі адзін другога ў сацыяльных сетках.
Як адзначыў галава сям’і падчас візіту гасцей, яны з жонкай вельмі чакалі нараджэння дачкі. 3 ліпеня ўвечары яму здавалася, што і ў гонар з’яўлення Арыяны над Кіраўскам грымеў святочны фейерверк.
Пакуль у планах бацькоў — паставіць дачку на ногі, а далей — час пакажа…
Васіль Маркевіч у размове з карэспандэнтам раённай газеты падкрэсліў, што акцыя “Белая Русь” — з любоўю да дзяцей” праводзіцца ў гонар святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 2009 года — для падтрымкі мацярынства, умацавання інстытута сям’і. Яна стала ў нашай краіне традыцыйнай.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость