Темы

“Цуды на Ражство”

“Цуды  на  Ражство”

skotom

Каб падарыць усім дзецям у нашай краіне чараўніцтва навагодняга свята, праводзіцца дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”.
З гэтай нагоды актывісты раённай арганізацыі ГА “БРСМ” наладзілі акцыю “Цуды на Ражство” і загадзя аб’явілі аб зборы падарункаў для дзяцей з мнагадзетных, няпоўных, малазабяспечаных сем’яў, дзяцей-сірот і дзяцей-інвалідаў. Жыхары раёна актыўна далучыліся да гэтай дабрачыннай справы, каб ніводны хлопчык і дзяўчынка з 33 такіх сем’яў не засталіся без падарункаў — яны прадаставілі цацкі, канцылярскія тавары, салодкасці.
Не засталіся ў баку і раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі фонд міру”, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі Вольга Іваніцкая і Юрый Каранкевіч: усе яны прадаставілі важкія салодкія наборы.
Напярэдадні навагодніх святаў прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў разам з Дедам Марозам і Снягуркай пачалі аб’езд рабят (а наведацца ім неабходна да 71 дзіцяці). Хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю сустракалі гасцей, чыталі ім вершы, спявалі песні.
Падарункі ўжо ўручаны маленькім жыхарам населеных пунктаў Мышкавіцкага і Дабаснянскага сельсаветаў. Дзед Мароз са Снягуркай працягнуць свае візіты да рабят іншых вёсак.
На здымку: старшыні раённых арганізацый ГА “Беларускі фонд міру” Вольга Гаршкова і ГА “БРСМ” Алена Осіпава, старшыня Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Віталь Глекаў падчас уручэння падарункаў.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость