Темы

Дабрачынныя пераднавагоднія акцыі для юных жыхароў Кіраўшчыны

Дабрачынныя пераднавагоднія акцыі для юных жыхароў Кіраўшчыны

podarki-3podarki-5podarki-2podarki-4Новы год і Каляды асацыіруюцца з цудамі, падарункамі і дабрынёй. Чагосьці незвычайнага ў гэтыя дні асабліва чакаюць дзеці.

У мінулую сераду старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў і яго намеснік Таццяна Бяляўская справамі міласэрнасці ўпрыгожылі перадсвяточныя дні дзетак, якім больш іншых патрабуюцца ўвага і падтрымка: выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку ў Лёўкавічах і цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ад імя раённага выканаўчага камітэта яны ўручылі хлопчыкам і дзяўчынкам падарункі: лялькі, машынкі, мячыкі, гульнявыя наборы, салодкасці. А таксама выказалі ім шмат цёплых пажаданняў.
Аляксандр Бутараў пажадаў педагогам, якія працуюць з гэтымі дзецьмі, цярплівасці, моцнага здароўя і ўпэўненасці ў сваіх сілах, а з боку раённай улады паабяцаў прыкладаць максімум намаганняў, каб дзеткам у гэтых установах заўсёды было камфортна і ўтульна.

Кіраўнік раёна ўручыў падарачныя сертыфікаты: дырэктару цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Алене Каранкевіч — на атрыманне маркернай дошкі, дырэктару дзіцячага сацыяльнага прытулку Святлане Былінінай — на атрыманне шматфункцыянальнага ўстройства (прынтэр-сканэр-ксеракс), мячыкі.
Не абышлося і без навагодніх традыцый: Аляксандр Бутараў і Таццяна Бяляўская разам з рабятамі і выхаванцамі вадзілі карагоды вакол прыгажуні-ёлкі, удзельнічалі з Дзедам Марозам і Снягуркай у зімовых забавах. Выхаванцы сацыяльнага прытулку падрыхтавалі навагоднія вершы і сувеніры для ганаровых гасцей. На развітанне Таццяна Бяляўская пажадала дзеткам, каб яны заўсёды знаходзіліся пад аховай сваіх Анёлаў, а надыхо-дзячы год абавязкова здзейсніў іх самыя запаветныя мары.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

 

podarki-1podarki-6Паверыць у казку падчас навагодніх і калядных святаў дапамагаюць хлопчыкам і дзяўчынкам актывісты раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, прымаючы ўдзел у акцыі “Цуды на Раство”. У цэнтры ўвагі — дзеці з сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане, малазабяспечаных сем’яў, а таксама дзеці-інваліды. Не засталіся па-за ўвагай і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.

З гэтай нагоды актывісты “БРСМ” загадзя аб’явілі аб зборы падарункаў для юных жыхароў раёна. У выніку сабраны цацкі, канцылярскія тавары, салодкасці для 79 хлопчыкаў і дзяўчынак з населеных пунктаў раёна.
Да гэтай дабрачыннай справы далучыліся члены раённага выканаўчага камітэта, раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў, прыхажане Свята-Пакроўскага храма, калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, прадпрымальнікі, жыхары раёна.
Днямі старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава і кіраўнік спраў райвыканкама Алена Сакадынец з падарункамі і салодкасцямі наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ф.Ю.Русецкага з в.Стража, а таксама мнагадзетныя сем’і Мялешкіных з в.Негаўля і Грэбень з в.Полькавічы.
Першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Алена Осіпава разам са старшынямі раённых арганізацый ГА “Белая Русь” і “Беларускі фонд міру” Васілём Маркевічам і Вольгай Гаршковай уручылі падарункі маленькім жыхарам населеных пунктаў Баравіцкага і Мышкавіцкага сельсаветаў. Хлопчыкаў і дзяўчынак таксама віншавалі з навагоднімі святамі Дзед Мароз і Снягурка (прадстаўнікі з Баравіцкай СШ).

Фота Максіма МІКЕШЫНА і Аляксандра ХАХЛОВА.

Последние новости

Актуально

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Обман под предлогом заработка

27 мая 2026
Читать новость
В районе

На мемориальном комплексе «Буйничское поле» дан старт третьему трудовому семестру

27 мая 2026
Читать новость
В районе

Команда «Орлята» Средней школы №1 г.Кировска зажгла на областном этапе спортивно-патриотической игры «Зарничка»

27 мая 2026
Читать новость
Актуально

Более тысячи участниц: в Минске прошел интерактивный Женский форум

26 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Поддельные домовые чаты и фишинговые ссылки на онлайн-уроки: о новых схемах обмана

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем