Темы

Дрэвы ў гонар матуль пасадзілі ў гарадскім парку

Дрэвы ў гонар матуль пасадзілі ў гарадскім парку

Сёння, у Дзень маці, у гарадскім парку была працягнута закладка “Парка сямейных дрэў” — як знак павагі ўсім жанчынам-маці. Удзел у пасадцы дрэў прынялі маладыя кіраўчанкі, якія з гонарам нясуць званне Маці. Ініцыятарамі правя­дзення мерапрыемства выступілі раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “БРСМ”, “Белая Русь” і “Беларускі Фонд міру”.
Звяртаючыся да прысутных, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Гаўрылава адзначыла, што для кожнага чалавека маці — гэта крыніца жыцця, любові і надзеі, сілы і натхнення, якая дорыць святло і цеплыню сваёй душы дзецям. Галоўная задача кожнай жанчыны — стварыць вакол сябе прастору любові і прыгажосці, што так неабходна для сямейнага шчасця, сацыяльнага поспеху і працвітання роднага краю.
У Год малой радзімы на Кіраўшчыне праходзіць шэраг мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні горада і сельскіх населеных пунктаў, азеляненні паркаў і вуліц.
Сімвалічна, што ўдзел у мерапрыемстве прыняла моладзь Кіраўшчыны, якая павінна выхоўвацца на традыцыйных сямейных каштоўнасцях, прынцыпах любові да сваёй малой радзімы, гістарычных традыцыях і каштоўнасцей беларусаў.
Ганаровае права пасадкі алеі было прадастаўлена Вользе Заркевіч, Яне Русецкай, Ірыне Пятроўскай, Вользе Шчэмелевай, Ганне Бойка, Кацярыне Ласяковай, Наталлі Каранкевіч, Ірыне Рудак, Вікторыі Паўлоўскай, Наталлі Галдабаевай, Людміле Сідаравай, Алене Сцепановіч, Кацярыне Хутарцовай, Вользе Тарабуевай, Любові Куцянковай.
Матулі пасадзілі маладыя дрэўцы, якія будуць расці і мацнець разам з іх дзеткамі і стануць сімвалам сямейнага дабрабыту.
Фота
Людмілы СЯМЁНАВАй.

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 27 по 31 мая в Кировске проводится «Дом без пожара»

28 мая 2026
Читать новость
Образование

Кировчане посетили Кличевский краеведческий музей и мемориальный комплекс партизанской славы «Усакино»

28 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

ИДН Кировского РОВД предупреждает о безопасном времяпрепровождении в интернете

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Уловки мошенников: как не установить мобильное приложение с «сюрпризом»?

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Мининформ Беларуси дополнил списки запрещенной литературы

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

Поражения рыбаков электротоком

28 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем