Темы

Каб зноў шумелі лясы на Кіраўшчыне…

Каб зноў шумелі лясы на Кіраўшчыне…

vrem_19“Адновім лясы разам” — пад такой назвай у Беларусі з 8 па 31 кастрычніка праходзіла дабрачынная акцыя па пасадцы лесу на тэрыторыях, якія найбольш пацярпелі ад ліпеньскіх ураганаў.
Актыўны ўдзел у праводзімай акцыі прынялі работнікі Гарадзецкага лясніцтва. Так, у раёне в.Ахоцічы на плошчы 0,7 га высаджана 2900 сеянцаў сасны, якія былі прывезены з Брожскага гадавальніка. Значныя работы правялі работнікі лясніцтва па садзейнічанні натуральнаму ўзнаўленню лесу. Робіцца гэта для таго, каб захаваць увесь жыццяздольны падрастаючы маладняк гаспадарча-каштоўных парод дрэў. У сувязі з гэтым на плошчы ў 1,3 га праведзена мінералізацыя глебы.
Акрамя таго, у межах дабрачыннай акцыі “Адновім лясы разам” работнікі Гарадзецкага лясніцтва аказалі значную дапамогу па аднаўленні лясных угоддзяў работнікам Чэрвеньскага лясгаса, лясы якога найбольш пацярпелі ад ліпеньскіх ураганаў бягучага года: 14800 сеянцаў сасны кіраўчане высадзілі на плошчы 4 га.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость