Темы

“Мы — грамадзяне Беларусі!”

З 11 па 15 сакавіка ў краіне праходзіць Усебеларуская акцыя БРСМ “Мы — грамадзяне Беларусі!”, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Як паведаміў карэспандэнту БелТА першы сакратар ЦК ГА “БРСМ” Андрэй Белякоў, акцыя заклікана акцэнтаваць увагу на такой значнай падзеі ў жыцці 14-гадовага падлетка, як атрыманне пашпарта. “Важна стварыць умовы для надання належнага статусу і ўрачыстасці гэтай падзеі, усведамлення падлеткамі сэнсу і значнасці сваёй дзейнасці як грамадзяніна”, — адзначыў Андрэй Белякоў. Ён таксама дадаў, што пашпарт з’яўляецца асноўным і самым галоўным у жыцці грамадзяніна інструментам, які сведчыць яго асобу. Атрымаўшы пуцёўку ў дарослае жыццё — пашпарт грамадзяніна Беларусі — малады чалавек нясе адказнасць не толькі за ўласны лёс, але і за будучыню краіны.
Усебеларуская патрыятычная акцыя БРСМ працягвае адкрыты дыялог “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня”.
Асноўнае мерапрыемства ў нашым раёне ў межах акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” — урачыстая цырымонія ўручэння нацыянальных пашпартоў юным жыхарам Кіраўшчыны — выдатнікам вучобы, актывістам грамадскага жыцця з удзелам прадстаўнікоў раённай улады, ветэранаў вайны і працы, кіраўнікоў грамадскіх арганізацый, бацькоўскай грамадскасці. Акрамя таго, у межах акцыі запланавана правядзенне маладзёжнага флэшмоба.

_____________________

У школах раёна, ліцэі №15, Жыліцкім сельгаскаледжы наладжваюцца гадзіны інфармавання, падчас якіх рабяты знаёмяцца з артыкуламі дзеючай Канстытуцыі, правамі і свабодамі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, віктарыны, конкурсы плакатаў і іншыя мерапрыемствы, разлічаныя на павышэнне інфармаванасці рабят і дасканалага ведання сваіх законных правоў і абавязкаў.
У бібліятэках устаноў культуры, адукацыі аформлены тэматычныя выставы літаратуры. Так, цэнтральная бібліятэка прапануе адправіцца ў падарожжа па лесвіцы ведаў “Асноўны Закон краіны”. Дзіцячая бібліятэка запрашае наведвальнікаў пазнаёміцца з выставай-парадай “Усе маюць права ведаць аб праве”. Шмат разнастайных цікавых мерыпрыемстваў прапануюць сваім наведвальнікам сельскія бібліятэкі раёна: Мышкавіцкая — выставу-дыялог “Кожны мае права — кожны абавязаны”, Любоніцкая — прававую гадзіну “Канстытуцыя — Асноўны Закон жыцця”, Дабаснянская — “Законы будзем вывучаць — свае правы мы будзем ведаць”, Паўлавіцкая — гутарку-дыялог “Я — беларус, грамадзянін Сусвету!”, Стайкаўская — гадзіну прававых ведаў “Кастытуцыя ў жыцці чалавека”.
Разнастайныя мерапрыемствы за-планаваны ў клубных установах культуры: Стайкаўскі клуб запрашае наведвальнікаў на тэматычны вечар “Прыгожую зямлю, любімую зямлю мы Радзімаю нашай завем”, Скачкоўскі — на інфармацыйную гадзіну “Чалавек. Асоба. Грамадзянін”, Казуліцкі — на літаратурную гадзіну “Беларусь мая — родны край”, Хвайніцкі — на тэматычную выставу “Беларусь — мой гонар і слава”. На базе Баравіцкага СДК запланавана правядзенне гутаркі “Галоўны Закон краіны”, Дабаснянскага — інфармацыйнай гадзіны “Закон аднолькавы для ўсіх”, Пацава-Слабадскога — “Я — грамадзянін Беларусі!”, Скрыпліцкага — “Ваша будучыня — у вашых руках” і іншыя.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость