Темы

Навагодні цуд для дзяцей Кіраўскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

Навагодні цуд для дзяцей Кіраўскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

У межах дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў Кіраўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэ­абілітацыі завіталі госці — старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Кананчук, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская з навагоднімі віншаваннямі, падарункамі, каб стварыць для выхаванцаў атмасферу чараў­ніцтва і радасці.

Госці разам з рабятамі, Дзедам Марозам і Снягуркай вадзілі карагоды вакол святочнай ёлкі, удзельнічалі ў гульнях.
Кожны з рабят атрымаў падарунак — цацкі, салодкасці, да таго ж, Ігар Кананчук уручыў ім святочны торт. Па радасных усмешках дзяцей было бачна, што яны сапраўды паверылі ў навагодні цуд, у тое, што падчас гэтага свята мары і надзеі здзяйсняюцца…
Госці выказалі словы ўдзячнасці работнікам цэнтра, якія аддаюць сваю душу, веды, агортваюць клопатам рабят, маючых праблемы са здароўем.
Прагучалі віншаванні з Новым годам і Раством Хрыстовым, шчырыя пажаданні.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость