Темы

Навагоднія сюрпрызы для дзяцей Кіраўшчыны

Навагоднія сюрпрызы для дзяцей Кіраўшчыны

chuchulinУ раёне працягваецца традыцыйная акцыя “Цуды на Раство”, якая праходзіць у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Яна прадоўжыцца да 9 студзеня 2017 года. Далучайцеся! Спяшайцеся дзяліцца дабрынёй!

Да актывістаў раённых арганізацый ГА “БРСМ” і “БРПА”, якія ў перыяд зімовых святаў імкнуцца акружыць увагай і клопатам, душэўнай цеплынёй маленькіх жыхароў Кіраўшчыны, далучаюцца кіраўнікі розных службаў і арганізацый. Днямі, пракурор раёна Вячаслаў Чучулін з дабрачыннай мэтай завітаў да мнагадзетнай сям’і Юліі Зяньковай. Вячаслаў Віктаравіч прывёз падарункі для дочак кіраўчанкі: Віталіны, Караліны і Віялеты, а таксама масу перадсвяточных віншаванняў і шчырых пажаданняў.

chmara-u-kalikinyx

Напярэдадні Новага года ў межах дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь наведалі ў Кіраўску дзіцячы дом сямейнага тыпу Калінкіных. Гаспадыня Ларыса Дзмітрыеўна, а таксама выхаванцы гасцінна сустракалі начальніка аддзела Ірыну
Савельеву-Чмара і яе намесніка Леаніда Тарабуева, якія завіталі з падарункамі. Зараз у доме выхоўваецца сямёра прыёмных дзяцей, усе яны агорнуты любоўю, увагай і клопатам.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость