Темы

Новы год у “Вясёлкавым лесе”!

Новы год у “Вясёлкавым лесе”!

Навагодняе свята для выхаванцаў дашкольнага лясніцтва “Вясёлкавы лес” Бабруйскага лясгаса, дзіцячага сада “Вясёлка” аг.Мышкавічы стаў выдатнай магчымасцю не толькі пагрузіць дзяцей у атмасферу чараўніцтва і радасці, але і развіць іх цікавасць да прыроды і экалогіі праз займальныя гульні і заданні.
У гульнявой форме рабяты не толькі паказалі, але і даказалі гасцям, што для ўпрыгожвання навагодняга свята лепш выкарыстоўваць натуральнае дрэва: елку або сасну.
Потым усе разам вырашылі, што нядрэнна будзе ўпрыгожыць навагоднюю ёлку самай галоўнай эмблемай Міністэрства лясной гаспадаркі, і зрабілі ўпрыгожванне сваімі рукамі.
Вясёлыя песні і карагод закружылі лесавічкоў і гасцей свята… А ў завяршэнні мерапрыемства рабят чакалі салодкія падарункі ад гасцей – прадстаўнікоў Бабруйскага лясгаса.
Свята атрымалася не толькі вясёлым і пазнавальным, але і карысным для дзяцей, яны змаглі даведацца шмат новага аб лясной гаспадарцы і адчуць сябе часткай вялікага і дзіўнага свету лесу!

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость