Темы

“Рабі дабро – стань Дзедам Марозам”

“Рабі дабро – стань Дзедам Марозам”

Пад такой назвай напярэдадні навагодніх і калядных святаў Кіраўскае райспажыўтаварыства право­дзіць традыцыйную дабрачынную акцыю. У магазіне “Універмаг” райцэнтра размешчана прыгажуня-ёлка, якая здольная здзейсніць жаданне дзетак – выхаванцаў прыёмных сямей і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Якім чынам? Кожны з нас можа выбраць пісьмо з ёлкі, напісанае хлопчыкамі і дзяўчынкамі, набыць у магазіне падарунак і пакінуць яго дзіцяці-аўтару ў чароўным куфэрку Дзеда Мароза. Пры жаданні ўзамен можна ўзяць сувенір, выкананы дзіцячымі рукамі.
Як адзначыла старшыня райспажыўтаварыства Святлана Сарока, гэтая дабрачынная акцыя праводзіцца шмат год запар і не губляе актуальнасці сярод кіраўчан. Ажыццявіўшы дзіцячую мару, кожны можа падарыць часцінку сваёй душэўнай цеплыні тым, каму гэта патрэбна, асабліва падчас зімовых святаў, якія прынята адзначаць у сямейным коле.
Да акцыі далучылася начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Наталля Траццякова. Наталля Яўгенаўна звярнулася да чытачоў раённай газеты: “Паважаныя кіраўчане! Зараз па Магілёўшчыне, у тым ліку і па нашым раёне, крочыць дабрачынны марафон “Сагрэем дзіцячыя сэрцы”. У яго рамках я заклікаю вас актыўна далучацца да добрай і карыснай справы! Прыходзьце ва “Універмаг”, удзельнічайце ў акцыі «Рабі дабро – стань Дзедам Марозам” і такім чынам падарыце радасць навагодняга цуда дзецям, якія пазбаўлены бацькоўскай пяшчоты. І дзеці, і дарослыя напярэдадні зімовых урачыстасцей чакаюць чараўніцтва. Давайце будзем добразычлівымі! Думаю, калі мы шчыра зробім добрую справу, то ад гэтага ўчынку будзе радасна не толькі дзеткам, для якіх мы станем сапраўдным Дзедам Марозам, але і нам самім. Сагрэем дзіцячыя сэрцы разам!”
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость