Темы

Следчыя Кіраўскага райаддзела міліцыі прынялі ўдзел у аднаўленні лесу

Следчыя Кіраўскага райаддзела міліцыі прынялі ўдзел у аднаўленні лесу

sledaki-chmaryСупрацоўнікі райаддзела следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве свайго начальніка Ірыны Савельевай-Чмары прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Аднавім лясы разам!”. Шчыравалі на лясных угоддзях бата-нічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння “Участак лесу з каштоўнымі драўнянымі пародамі “Чыгірынскі”, размешчаных на тэрыторыі Стайкаўскага сельсавета.

Ірына Савельева-Чмара адзначыла: “Вырашылі прыняць удзел у гэтай акцыі, каб унесці ўклад у аднаўленне лесу і тым самым прымножыць прыродныя багацці Кіраўшчыны, якія застануцца ў спадчыну нашчадкам. Разам з ляснічым Чыгірын-скага лясніцтва ДЛГУ “Бабруйскі лясгас” Мікалаем Шэпетавым выехалі на месца, пашчыравалі і атрымалі станоўчыя эмоцыі і ад працы на свежым паветры, і ад таго, што карысна правялі час”.
Насаджэнне батанічнага помніка “Чыгірынскі” закладзена ў 1884 годзе, займае 39 тысяч квадратных метраў. Там акліматызаваны елка канадская, сасна веймутава, лістоўніцы еўрапейская і сібірская. Узрост дрэў перавышае 120 гадоў.
Нагадаем, што акцыю “Аднавім лясы разам!” ініцыіравала Міністэрства лясной гаспадаркі, каб аднавіць лясныя масівы, якія пацярпелі ад ліпеньскага ўрагану. У выніку стыхіі было пашкоджана 4 млн. кубаметраў драўніны на плошчы больш за 12 тыс. га. Акцыя праводзілася на добраахвотнай аснове на працягу кастрычніка.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость