Темы

Свята радасці і чараўніцтва

Свята радасці  і чараўніцтва

elkanov

Стала добрай традыцыяй кожны год у межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” праводзіць раённую дабрачынную навагоднюю ёлку. Учора ў Мышкавіцкім СДК на святочнае мерапрыемства былі запрошаны 297 рабят з ліку пераможцаў алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў, турніраў і розных спаборніцтваў, 76 дзяцей-сірот і дзяцей, застаўшыхся без бацькоўскай апекі, дзеці-інваліды і выхаванцы Лёўкавіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку.
Павіншаваць іх з самым доўгачаканым і любімым усімі святам — Новым годам — прыйшлі ганаровыя госці: першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Уладзімір Царыкаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў На-дзея Каранкевіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько, намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава.
У фае СДК дзяцей чакала навагодняя прыгажуня-ёлка, а ў глядзельнай зале сустракалі казачныя героі, фальклорныя персанажы і гаспадыня надыходзячага года Козачка.

Са сцэны з прывітальным словам да рабят, іх бацькоў і ўсіх прысутных звярнуўся Уладзімір Царыкаў. Ён адзначыў, што вельмі рады бачыць у гэтым зале рабят, якія сваімі добрымі справамі і ўчынкамі, стараннай вучобай, творчымі поспехамі і дасягненнямі ў спорце заваявалі ганаровае права прадстаўляць на галоўнай ёлцы раёна сваю школу і свой калектыў.
Менавіта дзецям і іх ўсебаковаму развіццю надаецца вялікая ўвага ў нашай краіне, падкрэсліў Уладзімір Царыкаў. У кожнага ёсць магчымасць вучыцца, атрымліваць дастойную прафесію і выбіраць работу па душы. Несумненна, асаблівая ўвага — адораным дзецям і студэнтам, таленавітай моладзі, маладым вучоным. Менавіта сённяшнім школьнікам у будучым будаваць і развіваць нашу цудоўную і любімую Беларусь.
Уладзімір Царыкаў адзначыў, што ў адыходзячым годзе многія рабяты зрабілі асаблівы падарунак сваім бацькам, настаўнікам, выхавальнікам — гэта перамогі ў розных конкурсах, алімпіядах і спаборніцтвах. Сярод тых, хто праславіў сваімі дасягненнямі наш раён — Юлія Багданава, вучаніца СШ №1, якая стала пераможцай заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні. Вялікі ўклад у капілку агульных дасягненняў раёна ўнеслі вучні гімназіі горада. Кірыл Дрозд стаў пераможцам фінальнага тура 7-га рэспубліканскага конкурсу “Школа бяспекі-2014”, Веялета Бяляўская заняла 1-е месца ў рэспубліканскім конкурсе дзіцячай творчасці “АрхНавацыя-2014”, Любоў Чайка і Анастасія Лыбзікава сталі дыпламантамі ІІ-й ступені рэспубліканскага конкурсу “Я родным краем ганаруся”.
Значных поспехаў дасягнуў калектыў студыі стылю і моды “Гламур”, стаўшы лаўрэатам І-й і ІІ-й ступеняў у Міжнародным творчым фестывалі “Хваля ідэй-2014”, а ў рэспубліканскім конкурсе “Юныя таленты Беларусі” — дыпламантам ІІІ-й ступені.
Па выніках удзелу ў абласных і рэспубліканскіх турнірах па інтэлектуальных гульняў сярод школьнікаў у 2013-2014 навучальным годзе каманды “Смайлы”, “Мадагаскарскія чайкі” і “6 элементаў” сталі ўладальнікамі дыпломаў ІІ-й і ІІІ-й ступеняў.
Дастойны імідж раёна сфарміравалі юныя спартсмены Кіраўшчыны. Юныя валейбалісткі ДЮСШ сталі пераможцамі першынства Рэспублікі Беларусь “Дзіцяча-юнацкая валейбольная ліга”. Выхаванкі ДЮСШ Крысціна Акуліч і Дар’я Рыжова па выніках рэспубліканскай алімпія-ды школьнікаў узнагароджаны дыпломам ІІ-й ступені. Свае зорачкі з’явіліся і ў такім відзе спорту, як цяжкая атлетыка: Мікалай Бяляўскі і Дар’я Лазаковіч у рэспублікан-скай спартакіядзе ДЮСШ занялі другія месцы.
Віншуючы рабят з надыходзячым Новым годам, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Уладзімір Царыкаў пажадаў ім і далей развіваць свае творчыя здольнасці, дасягаць новых поспехаў і перамог, а таксама параіў усім жыць з верай у дабро і з чаканнем цуда, бо мары і жаданні вельмі часта збываюцца.
Са шчырымі словамі віншаванняў і пажаданняў звярнулася да прысутных Алена Круцько.
Ад усіх рабят раёна кіраўніцтву і іншым прадстаўнікам раённай улады былі ўручаны навагоднія сувеніры.
Шмат станоўчых эмоцый прынесла дзецям навагодняе тэатралізаванае прадстаўленне “Новы год у падводным царстве”. Іх літаральна зачаравала казачная гісторыя са шматлікімі прыгодамі, чарадзействамі і адвечнай барацьбой дабра са злом. Хто толькі ні завітаў на гэта казачнае прадстаўленне: Дзед Мароз са Снягуркай, медзведзяня Умка, пінгвін, прыгажуня Шахерэзада, чароўная Залатая Рыбка і іншыя персанажы.
Пасля навагодняй казкі кожнага юнага гледача чакаў навагодні падарунак ад Дзеда Мароза.
І, гледзячы на тое, якім шчасцем свяціліся вочы хлопчыкаў і дзяўчынак, можна было смела сказаць: свята адбылося, свята ўдалося, свята атрымалася радасным і чароўным. Так бывае заўсёды, калі прыходзіць Новы год!
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость