Темы

У Кіраўску прайшла патрыятычная акцыя “Звон смутку”

У Кіраўску прайшла патрыятычная акцыя “Звон смутку”

22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, у межах патрыятычнай акцыі “Звон смутку” ў Кіраўску ля памятнага знака ў гонар 60-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбыўся мітынг-рэквіем. Нават прырода моцным дажджом нібыта аплаквала лёсы мільёнаў людзей, якія загінулі на франтах і ў тыле, былі замучаны ў канцлагерах…


На мітынгу-рэквіеме прысутнічалі намеснікі старшыні райвыканкама Таццяна Русецкая і Вячаслаў Нявінскі, члены райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь.
Звяртаючыся да прысутных, Таццяна Русецкая адзначыла, што дата 22 чэрвеня 1941 года назаўсёды ўпісана ў гісторыю нашай краіны. 79 год мінула з таго дня, калі фашысцкая Германія вераломна напала на Савецкі Саюз: пачалася Вялікая Айчынная вайна. Менавіта Беларусь, нашы бацькі і дзеды першымі сустрэлі чорную навалу, першымі прынялі на сябе ўдар, першымі пачалі весці баі за вызваленне Радзімы, адстойваючы кожнае пядзя роднай зямлі, падкрэсліла Таццяна Русецкая. Каля 2,5 млн. загінуўшых у гады вайны: такую цану заплаціла Беларусь за сваю свабоду і незалежнасць.
Беларусы – моцны і свабодалюбівы народ: яны абаранілі Радзіму, аднавілі знішчаныя ворагам гарады і вёскі, народную гаспадарку, падарылі нашчадкам права на будучыню. І гэтага нельга забыць! Словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікаў тылу за мужнасць і стойкасць, за любоў і адданасць сваёй Айчыне, за мірнае неба над галавой.
Ад імя моладзі Кіраўшчыны да ўдзельнікаў мітынгу-рэквіему звярнулася дзевяцікласніца СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Валерыя Філіпец. Яна адзначыла, што 22 чэрвеня 1941 года стала той кропкай, ад якой пачаўся адлік доўгіх 1418 дзён і начэй Вялікай Айчыннай вайны, барацьбы народа і яго бессмяротнага подзвігу. “Мы схіляем галовы перад велічным подзвігам тых, хто адстаяў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Мы памятаем і смуткуем пра загінуўшых. А пакуль мы памятаем, наша дзяржава будзе моцнай і незалежнай, а народ – непераможным”, – адзначыла Валерыя і заклікала берагчы мір і спакой на зямлі.


Памяць загінуўшых была ўшанавана мінутай маўчання. Да памятнага знака прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

ИДН Кировского РОВД предупреждает о безопасном времяпрепровождении в интернете

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Уловки мошенников: как не установить мобильное приложение с «сюрпризом»?

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Мининформ Беларуси дополнил списки запрещенной литературы

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

Поражения рыбаков электротоком

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко направился с рабочим визитом в Казахстан для участия в саммите ЕАЭС и экономическом форуме

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

В районном Доме культуры г.Кировска проходит акция «Здоровье щитовидной железы»

28 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем