Темы

“За бяспеку разам!”

“За  бяспеку  разам!”

profilaktika-pozharovГалоўнымі задачамі рэспубліканскай акцыі з’яўляюцца: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне незахавання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі, інфармаванне насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачэнне грамадзянам наступстваў невыканання правілаў пажарнай бяспекі, а таксама аказанне дапамогі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказанне дапамогі пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.

Работнікі РАНС наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян, інвалідаў, сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, домаўладанні грамадзян, якія выкарыстоўваюць сваё жыллё для распіцця спіртных напіткаў. Будуць праведзены рэйды па праверцы супрацьпажарнага стану месцаў агульнага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах, падвалаў, гарышчаў. Падчас праверак пажарныя дадуць тлумачэнні і рэкамендацыі грамадзянам па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі жылля. Таксама супрацоўнікі РАНС будуць праводзіць растлумачальную работу ў працоўных калектывах аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, захаванні правілаў пажарнай бяспекі падчас спальвання смецця на прыся-дзібных участках.
Домаўладальнікам неабходна звярнуць увагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання ў сваіх домаўладаннях, электрычнай праводкі, трэба праверыць спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а ў выпадку іх адсутнасці абавязкова ўсталяваць АПА ў жылых памяшканнях.
Трэба памятаць, што ў адпаведнасці з заканадаўствам адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на гаспадароў.
Памятайце, толькі разам мы здольныя засцерагчы ад пажараў свае домаўладанні, захаваць жыццё і здароўе сваё і сваіх блізкіх!
Аляксандр ЖУРАЎСКІ,
інспектар РАНС.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость