Калектыў Жыліцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі прызнаны лепшым на раённым і абласным узроўнях

Калектыў Жыліцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі прызнаны лепшым на раённым і абласным узроўнях

_MG_6027

Па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу па павышэнні якасці і культуры медабслугоўвання насельніцтва за 2015 год калектыў Жыліцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі заняў 2 месца. Акрамя гэтага, жыліцкія медыкі прызнаны лепшымі на раённым і абласным узроўнях.

Дасягнутым поспехам папярэднічала плённая і добрасумленная праца калектыву ўстановы аховы здароўя. Узначальвае яго Андрэй Вервенка, агульны стаж якога, дарэчы, складае 23 гады. Працуе ён дзеля захавання здароўя сельскіх жыхароў не лічачыся з уласным часам.

— У нашым калектыве шчыруюць людзі, аддадзеныя выбранай прафесіі і ўлюбёныя ў сваю справу,— адзначае Андрэй Вервенка. — Менавіта гэта, у першую чаргу, і з’явілася ключавым фактарам у дасягненні высокіх вынікаў. Бо толькі разам можна паспяхова спалучаць якаснае выкананне сваіх прафесійных абавязкаў, дабіцца зніжэння захворваемасці сельскіх жыхароў.

_MG_6017
Медсястра Людміла Шарамета робіць кардыяграму

Радыус абслугоўвання амбулаторыяй складае 18 кіламетраў,  на якіх размешчаны 21 сельскі населены пункт. Агульная колькасць абслугоўваемага насельніцтва — 2115 чалавек, у тым ліку 321 дзіця (з іх да 1 года — 17, у 2014 г. — 6). На прыпісной тэрыторыі знаходзяцца Лёўкавіцкі і Дабаснянскі фельчарска-акушэрскія пункты.

Летась на амбулаторным прыёме пабывалі 8042 пацыенты, наведана на даму — 2264. У аддзяленні дзённага знаходжання атрымалі медыцынскую дапамогу 184 жыхары, палова з якіх складаюць асобы працаздольнага ўзросту. Значна больш у параўнанні з папярэднім годам выканана фізіятэрапеўтычных працэдур: 6016 супраць 519 у 2014 г., усяго пралечана 762 пацыенты.

Дзякуючы рэалізацыі праграмы дэмаграфічнай бяспекі, пастаяннай рабоце з насельніцтвам, паляпшэнню якасці дыспансерызацыі дасягнута зніжэнне смяротнасці на 1,3%, у тым ліку ў працаздольным узросце — на 4,2%.

Прыярытэт у назіранні і аказанні медыцынскай дапамогі аддаецца дзецям. Дарэчы, летась на свет тут з’явілася 19 малышоў. Паказальна, што на ўчастку Жыліцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі захворваемасць дзіцячага насельніцтва застаецца на стабільна нізкім  узроўні.

— Нашы работнікі разумеюць, што абслугоўваць пацыентаў, тым больш, хворых, няпроста,— працягвае размову Андрэй Вервенка.— Поспех у любой справе забяспечваюць людзі нераўнадушныя, а ў галіне аховы здароўя — яшчэ і чулыя да чужой бяды, жадаючыя лячыць людзей як мага лепш.

_MG_6028
Загадчык амбулаторыі Андрэй Вервенка, фельчар Валянціна Халімоненка аказваюць меддапамогу

Па словах кіраўніцтва райбальніцы, тон у рабоце калектыву амбулаторыі задае сам загадчык, які стараецца трымаць руку на пульсе часу і ўнікае ва ўсё новае, што адбываецца ў сучаснай медыцыне, актыўна прымяняе на практыцы. Андрэй Вервенка — прыроджаны ўрач, яму па сіле і выкананне ўскладзеных на яго абавязкаў, і аказанне нескладанай хірургічнай дапамогі. З кожным пацыентам, з кожнай сям’ёй ён працуе ў цесным кантакце. Людзі ўдзячны доктару за разуменне, своечасовае аказанне неабходнай медыцынскай дапамогі на належным узроўні.

Няхай і ў далейшым медыкам садзейнічае поспех, а дасягнутыя рубяжы стануць стымулам для заваявання вышэйшай прыступкі ў рэспубліканскім спаборніцтве!

Таццяна БАРАДЗІНА. Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем