Темы

12 кастрычніка — Дзень работнікаў культуры

12 кастрычніка — Дзень работнікаў культуры

ivanovnajpg

Усе святы, знамянальныя даты для работнікаў культуры — гэта працоўныя будні. Дзеля таго, каб даставіць радасць і ўзняць настрой іншым, яны рыхтуюць цікавыя праграмы, пастаянна шліфуюць сваё майстэрства, спяваюць, танцуюць, паказваюць тэатралізаваныя прадстаўленні.
На пярэднім краі ўсіх культурна-масавых мерапрыемстваў — супрацоўнікі РДК, Цэнтра вольнага часу, сельскіх устаноў культуры. Не паспелі адзвінець “Дажынкі-2014”, а ўжо ідзе актыўная падрыхтоўка да святкавання Дня маці.
Шмат гадоў свайго творчага жыцця пры-свяціў педагагічнай працы ў Жыліцкай дзіцячай школе мастацтваў Міхаіл Забелаў. Дзесяткам вучняў ён прывіў любоў да музычнага мастацтва.
Да прафесійнага свята М.Р.Забелаў узнагароджаны Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
Напярэдадні Дня работнікаў культуры мы папрасілі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэя КАРПУКА расказаць аб асноўных напрамках развіцця галіны культуры ў раёне:
—Дзейнасць устаноў культуры раёна накіравана на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны і далейшае развіццё культуры, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця жыхароў Кіраўшчыны, росту іх творчай ініцыятывы, духоўных і эстэтычных патрэб.
Значная работа праведзена сёлета ўстановамі бібліятэчнай і клубнай сістэм раёна, дзіцячых школ мастацтваў па падрыхтоўцы і святкаванні знамянальнай даты — 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Былі наладжаны тэматычныя кніжныя выставы, тэатралізаваныя праграмы, канцэрты, акцыі, творчыя конкурсы і іншыя мерапрыемствы. Напрыклад, да Дня Перамогі культработнікі стварылі экспазіцыю пад адкрытым небам “Сцяна Памяці”, арганізавалі работу кінатэатра пад адкрытым небам “Перамога”. Актыўны ўдзел прынялі ў правядзенні раённай акцыі “За здароўем — на веласіпедзе!”, прысвечанай 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з перадачай па раёне эстафеты Агню Славы і памяці герояў.
Супрацоўнікамі дзяржаўнай установы культуры “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна” сабраны матэрыялы і ў гэтым годзе выдадзена кніга “Легенды Кіраўскага краю”, а таксама падрыхтаваны матэрыял для выдання кнігі аб воінах-інтэрнацыяналістах раёна.
Дзевяць бібліятэк сеткі плённа працуюць у межах 9-ці мэтавых праграм. У цяперашні час дзіцячая бібліятэка-філіял прымае ўдзел у абласным агля-дзе-конкурсе “Жывая памяць пакаленняў”. Цэнтральная раённая бібліятэка падрыхтавала матэрыялы для ўдзелу ў традыцыйным рэспубліканскім аглядзе-конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.
У апошнія гады ў бібліятэках укаранёны і актыўна выкарыстоўваюцца інавацыйныя формы работы: віртуальныя падарожжы, відэазнаёмствы, онлайн-віктарыны.
Падчас летніх школьных канікулаў установамі бібліятэчнай сеткі для рабят былі рэалізаваны праграмы летніх чытанняў, якія суправаджаліся рознымі масавымі мерапрыемствамі.
Новыя формы работы дапамагаюць разнастаіць і дзейнасць клубнай сістэмы: гэта тэатралізаваныя канцэрты, тэатралізаваныя выступленні з гульнявой і канцэртнай праграмай і іншыя.
Насычана і цікава працуюць творчыя калектывы клубных устаноў. Так, на 1-ым рэспубліканскім фестывалі-конкурсе дзіцячага мастацтва “ЛьВенок” (“Лідскі вянок”) харэаграфічны калектыў “Вера” Мышкавіцкага СДК быў узнагароджаны дыпломамі 2 і 3 ступеняў, ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна” за актыўны ўдзел у фестывалі-конкурсе, якасны ўзровень конкурснай праграмы і развіццё нацыянальных традыцый музычнага мастацтва Беларусі ўзнагароджана граматай.
Забяспечваецца кінавідэаабслугоўванне раёна. У практыку работы ўкаранёна правядзенне перадсеансавых мера-прыемстваў, відэапраграм з тэатралізацыяй і іншых цікавых інавацый.
Нямала поспехаў і дасягненняў на рахунку вучняў і выкладчыкаў дзіцячых школ мастацтваў на конкурсах, фестывалях розных узроўняў.
Працягваецца рэстаўрацыя Жыліцкага палацава-паркавага ансамбля: у лістападзе мінулага года адрэстаўравана яго другая чарга — паўднёвы флігель.
У 2013-2014 г.г. праведзена аптымізацыя сеткі ўстаноў культуры. Клубы і бібліятэкі павінны працаваць эфектыўна, таму ўзнікае неабходнасць іх рэарганізацыі, аб’яднання, скарачэння незапатрабаваных устаноў і аб’ектаў. Аптымізацыя закранае ўсю галіну культуры, адбываецца пераход на больш рацыянальнае ўпраўленне ёю на ўсіх узроўнях. Гэта і адзін з напрамкаў павышэння заработнай платы культработнікам.
Шляхам рэарганізацыі ў раёне былі створаны ўстановы культуры змешанага тыпу: Гарадзецкая і Дабрыцкая сельскія бібліятэкі-клубы, Хвайніцкі і Казуліцкі сельскія клубы-бібліятэкі. Праведзена інтэграцыя публічных бібліятэк з бібліятэкамі ўстаноў адукацыі.
Вялікая работа праведзена па падрыхтоўцы і правядзенні абласнога і раённага фестываляў-кірмашоў працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014”. Работнікамі ўстаноў культуры была выраблена сувенірная прадукцыя, аформлены падвор’і і праведзены культурна-забаўляльныя праграмы для ўдзельнікаў і гасцей свята, а таксама выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з майстар-класамі. На належным узроўні была і праграма ўшанавання пераможцаў жніва раёна “Шлях да хлеба”.
У ходзе падрыхтоўкі да “Дажынак” змяніў аблічча шэраг аб’ектаў культуры. Праведзены капітальны рамонт будынка Цэнтра вольнага часу, дзе зроблена кіназала ў фармаце 3D, бягучыя рамонты раённага Дома культуры і Мышкавіцкага СДК. І ўвогуле за апошнія два гады палепшылася матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў культуры раёна. У дзіцячай школе мастацтваў г.Кіраўска выкананы бягучы рамонт дваровага боку фасада будынка з заменай уваходнай групы і частковай заменай ваконных праёмаў. У вучэбных кабінетах школы ўладкаваны энергазберагальныя ўстройствы. Для ўстаноў культуры набываліся новае абсталяванне, музычныя інструменты, сцэнічныя касцюмы.
У тых дасягненнях, якія маюцца на рахунку галіны культуры раёна, заслуга многіх яе прадстаўнікоў — творчых, ініцыятыўных, улюбёных у сваю справу людзей. Напярэдадні свята хочацца выказаць ім, а таксама ветэранам галіны шчырую ўдзячнасць за адданасць прафесіі, уменне дарыць людзям радасць і святочны настрой, выхоў-ваць у падрастаючага пакалення любоў да мастацтва, нашай нацыянальнай спадчыны.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем