Темы

Прэс-канферэнцыя да 100-годдзя часопіса «Полымя»

Прэс-канферэнцыя да 100-годдзя часопіса «Полымя»

19 снежня 2022 г. у 12.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да 100-годдзя часопіса «Полымя», на тэму: «Гісторыя і сучаснасць беларускай літаратуры на старонках беларускіх часопісаў».

Пасля грамадзянскай вайны паўстала праблема арганізацыйнага і прафесійнага аб’яднання «пралетарскіх пісьменнікаў», як тады называліся творцы слова. Тым больш што ў літаратуру ішло новае пакаленне маладых ад «станка і плуга», якое хацела вучыцца і якому было ў каго вучыцца. Беларускую літаратуру «высокага мастацкага накірунку» прадстаўлялі Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны. Таму выхад першага нумара «Полымя» – часопіса літаратуры, палітыкі, культуры, эканомікі і публіцыстыкі (пазней «публіцыстыка» заменена на «гісторыю») – стаў адметнай з’явай у культурным жыцці рэспублікі. Выдаўцы «Полымя» аб’явілі чытачам, што нацыянальнае адраджэнне – гэта не лозунг і не самамэта, а лепшы спосаб далучыць працоўных рэспублікі да будаўніцтва сацыялістычнага ладу.

Першую вокладку часопіса «Полымя» аформіў мастак Міхась Філіповіч. Першыя дзесяць год (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш. У 1932—1941 гадах часопіс выходзіў пад назвай «Полымя рэвалюцыі». Першым галоўным рэдактарам яго быў прызначаны Платон Галавач (1932—1933). У гады Вялікай Айчыннай вайны выданне часопіса было прыпынена. Адноўлена ў студзені 1945 года.

У ліку галоўных рэдактараў “Полымя” былі вядомыя пісьменнікі: Міхась Лынькоў, Іван Мележ, Пятрусь Броўка, Максім Танк, Кастусь Кірэенка і нш. З ліпеня 2021 года галоўным рэдактарам часопіса працуе Віктар Шніп. За 100 гадоў выйшла 1118 нумароў часопіса “Полымя”.

На сённяшні дзень у часопісе існуюць рубрыкі “Паэзія”, “Проза”, “Навуковыя публікацыі”, “Крытыка і літаратуразнаўства”, “Згадкі”, “Дзённікі”, “Штрыхі да партрэта”, “Постаці”, “Пошукі і знаходкі”, “Спадчына”, “Эпісталярый”, “Братэрства”, “Галасы свету”, “Культура мовы”,  “Краязнаўства”, “Кнігарня” і іншыя, у якіх адлюстроўваецца сучасны літаратурны працэс.

Удзел прымуць:

  • Бузоўскі Ігар Іванавіч – намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • Андрыевіч Уладзімір Уладзіміравіч – начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, член рэдкалегіі часопіса «Полымя»;
  • Саверчанка Іван Васільевіч – дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар;
  • Амосава Юлія Уладзіміраўна – галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • Казапалянская Наталля Міхайлаўна – рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя»;
  • Казлоў Анатоль Сяргеевіч – рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя»;
  • Касцючэнка Наталля Мікалаеўна – галоўны рэдактар часопіса «Нёман»;
  • Алейчанка Юлія Аляксандраўна – рэдактар аддзела паэзіі і крытыкі часопіса «Маладосць».

Будзе арганізавана прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі

на YouTube-канале РУП «Дом прэсы», таксама будзе магчымасць праглядзець відэазапіс па выніках мерапрыемства.

Запрашаем да ўдзелу!

Акрэдытацыя па тэл.: 311-16-23, 311-16-33, 8 (029) 375 97 10 (Вайбер).

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость