Темы

19 студзеня адбылося прыняцце прысягі маладым папаўненнем ў РАНС

19 студзеня  адбылося прыняцце прысягі маладым папаўненнем ў РАНС

IMG_1757

19 студзеня, калі ў Беларусі адзначаўся Дзень выратавальніка, у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды прафесійнага свята, а таксама ганаровай місіі — прыняцця прысягі маладым папаўненнем.

У  адным страі сабраліся лепшыя супрацоўнікі, кіраўніцтва і ветэраны падраздзялення райаддзела. Удзел у мерапрыемстве прыняў намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Нявінскі.

Шчырыя словы ўдзячнасці за добрасумленную службу выказаў калегам у час урачыстага пастраення начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Міхаіл Каранкевіч. Словы віншаванняў у адрас цяперашніх супрацоўнікаў РАНС прагучалі ад старшыні ветэранскай арганізацыі Анатоля Баркова.

Ва ўрачыстай атмасферы прысягу прыняў малады баец, пажарны Аляксей Калаткоў. З асаблівым пачуццём ён прачытаў словы прысягі на вернасць краіне і яе народу, абавязаўся з гонарам несці званне супрацоўніка органаў па надзвычайных сітуацыях, быць гатовым прыйсці на дапамогу тым, каму гэты жыццёва неабходна.

Шмат шчырых слоў          у адрас віноўнікаў урачыстасці — тых, хто пры любых умовах, у любы час сутак і пры любым надвор’і спяшаецца на дапамогу і перамагае ў барацьбе са стыхіяй, выказаў намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Нявінскі, а таксама ўручыў грашовыя прэміі райвыканкама за добрасумленную работу ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, узорнае выкананне службовых абавязкаў старшаму пажарнаму ПАВЧ №1 Антону Русецкаму і камандзіру аддзялення ПАВЧ №12 Аляксандру Храмовічу.

Свята скончылася, і пажарныя-выратавальнікі зноў занялі свае месцы на баявым пасту, гатовыя да абароны жыцця і здароўя людзей.

 

IMG_1766

IMG_1714

IMG_1710

IMG_1707

IMG_1723

IMG_1715

IMG_1726

IMG_1740

IMG_1745

 

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость