Темы

2 кастрычніка — Дзень настаўніка

2 кастрычніка — Дзень настаўніка

Амаль 23 гады працуе выкладчыкам матэматыкі ў Мышкавіцкай СШ Эма Мар’янаўна Жук. Прыехала яна сюды пасля заканчэння механіка-матэматычнага факультэта БДУ разам з мужам.
Выхаванцы Э.М.Жук неаднаразова займалі прызавыя месцы на раённых і абласных прадметных алімпіядах. У школе, акрамя гурткоў і факультатываў па матэматыцы, працуе навуковы цэнтр “Сігма” па далучэнні рабят да навуковай дзейнасці па матэматыцы. На занятках у цэнтры вучні знаёмяцца са спосабамі рашэння алімпіядных задач, займаюцца навукова-доследнай дзейнасцю.
У мінулым навучальным годзе вучаніца 9 класа Марыя Шапавалава пад кіраўніцтвам Эмы Мар’янаўны падрыхтавала навукова-даследчую работу “Некаторыя спосабы рашэння квадратных ураўненняў”, якая была ўдастоена прызу на абласным конкурсе.
Э.М.Жук з захапленнем працуе з вучнямі, паспяхова прымяняе на практыцы новыя методыкі, умее знайсці падыход да кожнага свайго выхаванца. Вядома, што сучасныя дзеці вельмі сябруюць з камп’ютарам, і не заўсёды для ўласнай карысці: роля настаўніка, па меркаванні Эмы Мар’янаўны, — правільна накіроўваць рабят у гэтым інфармацыйным патоку і самому ўдасканальвацца.
Радуюць маці і бацьку сваімі поспехамі ў адукацыі дачка і сын. Дачка Аксана, сёлетняя выпускніца Мышкавіцкай СШ, была пераможцай раённага конкурсу “Вучань года-2010”, а зараз яна — студэнтка Мінскага лінгвістычнага універсітэта.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость