Темы

27 сакавіка — Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

27 сакавіка — Дзень работнікаў  бытавога абслугоўвання насельніцтва  і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

45654654

Па выніках раённага спаборніцтва за 2015 год сярод работнікаў вядучых прафесій устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна машыністу-качагару кацельні Вадзіму Пятрушы прысвоена званне “Лепшы работнік камунальнай гаспадаркі”.

Ён выдатна спраўляецца з ускладзенымі на яго абавязкамі: працуе прадукцыйна, разам з двума іншымі калегамі пазменна забяспечвае бесперабойную работу кацельні в.Стаўпішчы, тым самым пастаўляючы цяпло ў мясцовы жылы фонд і на сацыяльна-культурныя аб’екты.
За час работы на прадпрыемстве, пачынаючы з 1998 года, Вадзім Аляксандравіч зарэкамендаваў сябе працавітым, добрасумленным работнікам. Ён заўсёды знаходзіць магчымасць выканаць даручаную справу як мага лепш, пры гэтым ніколі не парушае правілы тэхнікі бяспекі.
У міжацяпляльны перыяд Пятруша займаецца добраўпарадкаваннем тэрыторыі горада. У прыватнасці, разам з іншымі камунальнікамі абкашвае прыдарожныя палосы. І заўсёды робіць гэта якасна і адказна.
ФотаМаксіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Производственный отдел Кировского райпо: от традиций к инновациям

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Аграрыі КСУП «Чырвоны баец» паралельна вядуць жніво і корманарыхтоўку

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем