4 студзеня — Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў

4 студзеня — Дзень банкаўскіх  і фінансавых работнікаў

bankovskie

З разлікам на доўгатэрміновае супрацоўніцтва

Напярэдадні Дня банкаўскіх і фінансавых работнікаў мы сустрэліся з дырэктарам Цэнтра банкаўскіх паслуг №709 ААТ “АСБ Беларусбанк” Аленай ЛЯВІЦКАЙ і папрасілі яе расказаць аб дзейнасці ўзначальваемай ёю ўстановы:
— Сёння ААТ “АСБ Беларусбанк” — адзін з лідараў банкаўскай сістэмы Беларусі. Аказваючы самы шырокі спектр паслуг, банк уносіць значны ўклад у рэалізацыю эканамічнай палітыкі дзяржавы, падтрымлівае рэальны сектар эканомікі, садзейнічае ажыццяўленню важных для народнай гаспадаркі інвестыцыйных праектаў.
На дадзеным этапе банк прадастаўляе сваім кліентам больш за 200 відаў банкаўскіх паслуг і прадуктаў. Паспяхова развіваецца сістэма безнаяўных разлікаў з дапамогай пластыкавых банкаўскіх картак. Зараз на долю “Беларусбанка” прыходзіцца 55% беларускага рынка пластыкавых картак.
Сетка Цэнтра банкаўскіх паслуг №709 ААТ “АСБ Беларусбанк” на тэрыторыі раёна прадстаўлена гарадскім аддзяленнем і 5 сельскімі. Для павышэння якасці абслугоўвання аперацыйны аддзел Цэнтра працуе без абедзенага перапынку, устаноўлены два інфакіёскі і банкамат. Супрацоўнікі аддзела заўсёды імкнуцца граматна і кваліфікавана адказаць на пытанні кліентаў.
Хочацца адзначыць работу лепшых спецыялістаў нашага цэнтра. Гэта Алена Маглюй, Алена Лізунова, Святлана Шашко, Алена Печань, Таццяна Старавойтава, Ала Швец і многія іншыя. Асабісты ўклад кожнага ў агульную справу пераацаніць даволі складана. Кожны на высокім ўзроўні абслугоўвае даручаны яму ўчастак работы.
Цэнтр імкнецца пастаянна ўводзіць новыя формы абслугоўвання кліентаў. Вялікім попытам карыстаюцца крэдытаванне бізнэс-праектаў, комплекснае разлікова-касавае абслугоўванне і іншае.
Сёння ЦБП №709 паспяхова рэалізуюцца зарплатныя праекты. Яны вельмі выгадныя не толькі прадпрыемствам, але і работнікам, якія разам з выкарыстаннем картак, як сродку плацяжоў, атрымліваюць магчымасці авердрафтнага крэдытавання, афармлення крэдытнай карткі на спецыяльных умовах, выкарыстання сістэмы «Інтэрнэт-банкінг», SMS-банкінг, SMS-інфармавання, могуць атрымліваць дадатковы даход, паклаўшы грошы на картку для накаплення.
На працягу многіх гадоў ЦБП №709 прымае актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па будаўніцтве жылля для грамадзян, маючых па-трэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з прыцягненнем ільготных крэдытаў. Такімі магчымасцямі ў 2014 годзе скарысталіся больш за 65 грамадзян раёна. 48 сем’яў мелі магчымасць з дапамогай банкаўскіх крэдытаў правесці газіфікацыю домаўладанняў.
За апошні год сярод банкаўскіх прадуктаў з’явіўся шэраг навінак.
Знакавай падзеяй для кліентаў ААТ “АСБ Беларусбанк” стала навіна аб тым, што банк першым у Беларусі атрымаў сертыфікат на эквайрынг бескантактных карт у Рэспубліцы Беларусь (Visa payWave). Бескантактныя картка Visa Electron з тэхналогіяй payWave дазваляе лёгка, хутка і бяспечна аплачваць тавары і паслугі. Для правядзення аперацыі карыстальніку карткі дастаткова правесці ёю паблізу спецыяльнага бескантактнага тэрмінала і ўвесці ПІН-код.
Галоўнымі мэтамі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны з’яўляецца мадэрнізацыя эканомікі і павышэнне яе эфектыўнасці, рост дабрабыту насельніцтва. Упэўнена, што вопыт, веды і працавітасць работнікаў нашага Цэнтра таксама будуць спрыяць выкананню гэтых планаў.
Хацелася б напярэдадні прафесійнага свята выказаць словы падзякі за плённую працу калегам і цёплыя словы ўдзячнасці нашым ветэранам.
На здымку: дырэктар ЦБУ №709 Алена Лявіцкая, яе намеснік Таццяна Свірыдзенкава, загадчык аддзела карпаратыўнага бізнэсу Алена Маглюй.
Запісала
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024