Темы

Галоўная мэта — павышэнне якасці жыцця людзей

Галоўная мэта — павышэнне якасці    жыцця людзей

gazeta ñïåö - 7.p65

Па выніках штогадовага раённага спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання першае месца прысуджана Мышкавіцкаму сельскаму Савету дэпутатаў. Дасягнуць гэтага ўдалося дзякуючы зладжанай рабоце сельвыканкама, дэпутатаў, прадстаўнікоў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, падтрымкі кіраўніцтва сельгасарганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, і разумення сяльчан.
Аб дзейнасці Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў і яго актыву расказвае яго старшыня Віталь Глекаў:

— У мінулым годзе значная ўвага сельвыканкама была звернута на добраўпарадкаванне падведамаснай тэрыторыі, утрыманне ў належным стане помнікаў гісторыі і культуры, эстэтычнага стану будынкаў, жылых дамоў, вырашэнне пытанняў жыццядзейнасці грамадзян, забеспячэнне сацыяльнага развіцця сельскіх населеных пунктаў.
У год 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў значная работа была праведзена па добраўпарадкаванні помнікаў і воінскіх пахаванняў, на гэтыя мэты было зрасходавана больш за 707 млн. рублёў. Актыўна праводзілася спільванне старых дрэў, ліквідацыя несанкцыянаваных звалак, добраўпарадкаванне могілак. Аператыўна вырашаліся пытанні, звязаныя з рамонтам дарог, вулічным асвятленнем. Работы па добраўпарадкаванні а/г Мышкавічы былі актывізаваны пры падрыхтоўцы да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014”.
Дагаворы на збор і вываз смецця, цвёрдых камунальных адходаў на міні-палігоны заключаны ўсімі жыхарамі сельсавета.
Адно з важных пытанняў у дзейнасці сельвыканкама — выяўленне пустуючых і безгаспадарчых дамоў, прывядзенне тэрыторыі вакол іх у належны стан. Дзяку- ючы праведзенай рабоце ўдалося дабавіць у севазварот СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага 16,5 га пусту-ючых земляў.
Значную дапамогу сельвыканкамам у своечасовым вырашэнні практычна ўсіх праблем, якія існуюць і па-трабуюць дадатковай увагі з боку органаў мясцовай улады, аказваюць старасты вёсак. Яны ўдзельнічаюць у абходах падвор’яў, аказваюць дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні сходаў грамадзян, даводзяць неабходную інфармацыю да насельніцтва і адначасова паведамляюць пра паступіўшыя ад іх звароты сельвыканкаму. Па выніках мінулага года лепшым старастай Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў прызнана Соф’я Турловіч.
Значна ўвага на тэрыторыі сельвыканкама надаецца забеспячэнню супрацьпажарнай бяспекі жылых дамоў. Створанай пры сельвыканкаме камісіяй праведзена абследаванне 1218 домаўладанняў грамадзян, за парушэнні правілаў пажаранай бяспекі былі складзены 63 адміністрацыйныя пратаколы. У межах Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі на 2011-2015 г.г. у дамах адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян ўстаноўлена 30 АПА.
Дакладна арганізаваны працэс разглядаў зваротаў грамадзян па заяўным прынцыпе “адно акно”. Дзякуючы вырашэнню надзённых пытанняў удалося знізіць колькасць пісьмовых зваротаў грамадзян.

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость