Рэспубліканскі суботнік у Кіраўскім раёне

Рэспубліканскі суботнік у Кіраўскім раёне

bytsazg

shkalyar1 deu1 ukamnya1

З працоўным запалам, пры актыўным удзеле жыхароў раёна прайшоў на Кіраўшчыне рэспубліканскі суботнік. На вызначаных аб’ектах вяліся работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан помнікаў, месц баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама па добраўпарадкаванні тэрыторый горада і сельскіх населеных пунктаў.

У межах патрыятычнага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі”, прысвечанага 70-годдзю Пермогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, члены раённай арганізацыі БРСМ у гэты дзень разам з ветэранамі вайны, прадстаўнікамі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў займаліся пасадкай саджанцаў яблынь агульнай колькасцю 70 маладых дрэўцаў, сімвалізуючых семдзесят мірных гадоў:  яблыневыя сады Вялікай Перамогі з’явіліся на  тэрыторыях СШ№1 і гімназіі г.Кіраўска.

У работах па добраўпарадкаванні ў межах рэспубліканскага суботніка прынялі ўдзел старшыня Кіраўскага  райвыканкама Аляксандр Бутараў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Алена Круцько.

Увогуле ў рэспубліканскім суботніку ў нашым раёне прыняло ўдзел каля 7 тысяч чалавек.

(Падрабязна аб гэтым — у бліжэйшым нумары  раённай газеты).

 

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем