Темы

Аб рабоце цэнтральнай райбальніцы Кіраўска расказвае галоўны ўрач Алена Круцько

Аб рабоце цэнтральнай райбальніцы Кіраўска расказвае галоўны ўрач Алена Круцько

 

 

Врач-2

Медрэгістратары райпаліклінікі Валянціна Паляшчук, Жанна Зайцава, Яніна Канцавая і Алена Аўрамчык.

Врач-3

Працоўны стаж урача-педыятра Таццяны Кавалеўскай — 40 гадоў!

Врач-1

Многія жыхары раёна, каму даводзілася звярнуцца ў стаматалагічнае аддзяленне райбальніцы, атрымалі кваліфікаваную дапамогу ад зубнога фельчара Таццяны Дзюўбаковай.

Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў мы сустрэліся з галоўным урачом цэнтральнай раённай бальніцы Аленай Круцько і папрасілі яе расказаць аб рабоце ўзначальва­емай ёю ўстановы.

— Алена Аляксееўна, як у раёне рэалізуецца галоўная дзяржаўная задача па захаванні здароўя насельніцтва ў цэлым і кожнага чалавека паасобку?
— З дня ў дзень, у любы час сутак медыцынскія работнікі спяшаюцца падтрымаць людзей, якія трапілі ў бяду і маюць патрэбу ў дапамозе. На сённяшні дзень у лячэбна-прафілактычных установах раёна гэтую місію выконваюць 41 урач і 183 сярэдніх медыцынскіх работніка.
Медыцынская дапамога для жыхароў раёна максімальна даступная. І гэта важна. Вялікая ўвага надаецца паляпшэнню медабслугоўвання дзяцей, жанчын, інвалідаў і ўдзельнікаў вайны, пытанням прафілактыкі розных захворванняў. Імкнемся да таго, каб выяўляць хваробы на ранніх стадыях, працуем на іх папярэджванне, для чаго праводзім дыспансерызацыю насельніцтва. На жаль, людзі вельмі часта самі бяздумна ставяцца да ўласнага здароўя і звяртаюцца да медыкаў, калі каштоўны час для максімальнай карысці ад лячэння ўжо ўпушчаны.
Многае зроблена і робіцца, каб нашы пацыенты камфортна адчувалі сябе і ў стацыянары, і ў паліклініцы. Уласнымі сіламі правялі касметычны рамонт раённай паліклінікі, імкнемся ствараць належныя ўмовы і для нашых наведвальнікаў у сельскіх медустановах. Так, Чыгірынскі ФАП, пасля праве­дзенага рамонту, размясціўся ў былым адміністрацыйным будынку СГФ “Чыгірынка” РУП “Магілёўаблнафтапрадукт”. Дадзены аб’ект нам бязвыплатна перадала кіраўніцтва філіяла. У выніку значна палепшыліся ўмовы работы медыкаў і аказанне медпаслуг вяскоўцам.
Для нашага раёна, як, дарэчы, і для ўсёй Беларусі, востра стаіць пытанне дэмаграфічнай бяспекі. У параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года нараджальнасць у раёне знізілася, аднак, спадзяюся, што па выніках года дзетак з’явіцца на свет не менш леташняга.
У той жа час значна ўдалося скараціць смяротнасць, у тым ліку і людзей працаздольнага ўзросту.
Занепакоенасць не толькі ў медыкаў, але і ў ва ўсіх адказных службаў выклікае колькасць учыненых жыхарамі раёна суіцыдаў. На жаль, сёлетні год не стаў выключэннем. Нам неабходна аб’яднаць свае намаганні і карэнным чынам пераламіць сітуацыю, не дапускаць таго, каб людзі здзяй­снялі падобнае.

 Больш падрабязна чытайце ў №46 «Кіраўца».

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 27 по 31 мая в Кировске проводится «Дом без пожара»

28 мая 2026
Читать новость
Образование

Кировчане посетили Кличевский краеведческий музей и мемориальный комплекс партизанской славы «Усакино»

28 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

ИДН Кировского РОВД предупреждает о безопасном времяпрепровождении в интернете

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Уловки мошенников: как не установить мобильное приложение с «сюрпризом»?

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Мининформ Беларуси дополнил списки запрещенной литературы

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

Поражения рыбаков электротоком

28 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем