Адбылася чарговая 33-я сесія Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў

Адбылася чарговая 33-я сесія Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў

sessiya-1Напрыканцы адышоўшага года, 30 снежня, на чарговай 33-й сесіі раённага Савета дэпутатаў 27 склікання былі зацверджаны прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і раённы бюджэт на 2017 год. А 23 снежня на пасяджэнні райвыканкама паказчыкі праекта прагнозу, праект раённага бюджэту і разліковыя паказчыкі па кансалідаваным бюджэце раёна на 2017 год былі абмеркаваны і адобраны.   

Пачалася сесія з хвалюючага моманту: ушанавання і ўрачыстых праводзін на заслужаны адпачынак першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалая Пад’ялоўскага. Шмат шчырых і ўдзячных слоў прагучала ў адрас Мікалая Баніфацьевіча ад кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў з вобласці, калег па рабоце.
М.Б.Пад’ялоўскі нарадзіўся на Кіраўшчыне, тут прайшлі яго дзяцінства, юнацтва і працоўнае жыццё. Добрасумленны, руплівы, прафесіянал сваёй справы, аддадзены роднай зямлі, вельмі добразычлівы — такім яго ведаюць у нашым раёне, і ён карыстаецца нязменным аўтарытэтам.
Як адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, Мікалай Баніфацьевіч мае 35 год стажу дзяржаўнай службы, 26 год адпрацаваў намеснікам начальніка райсельгасхарчу па раслінаводстве. Узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”, шматлікімі Ганаровымі граматамі за добрасумленную працу. Яго добра ведаюць не толькі ў раёне, але і ў вобласці, рэспубліцы. Ён мае багацейшы вопыт, і немалаважная заслуга М.Б.Пад’ялоўскага ў тым, што раён па курыруемай ім галіне заўсёды быў на перадавых пазіцыях.
Аляксандр Міхайлавіч падкрэсліў, што за тыя амаль два гады, якія працуе ў раёне, зведаў М.Б.Пад’ялоў-скага як граматнага спецыяліста, вельмі адказнага чалавека, які заўжды дыпламатычна падыходзіў да людзей, нацэльваючы іх на вырашэнне пастаўленых задач. У раёне за доўгія гады практычна створана “школа Пад’ялоўскага”, дзе папаўняюць свае веды і навыкі працуючыя спецыялісты і пачынаючыя маладыя кадры.
Аляксандр Бутараў выказаў упэўненасць у тым, што Мікалай Баніфацьевіч, знаходзячыся ў саставе савета ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, будзе заставацца надзейным паплечнікам і дарадчыкам, прымаць удзел у мерапрыемствах, праводзімых у раёне. Ён уручыў М.Б.Пад’ялоўскаму Ганаровую грамату райвыканкама.
Старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабоднікава таксама падкрэсліла кампетэнтнасць, лепшыя чалавечыя якасці М.Б.Пад’ялоўскага, яго актыўную жыццёвую пазіцыю і па даручэнні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў уручыла яму Ганаровую грамату абласнога Савета за значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна.
Высокія заслугі М.Б.Пад’ялоўскага перад сельскай гаспадаркай раёна, вобласці адзначылі прадстаўнік аблсельгасхарчу Лілія Гулінская і дырэктар УКВП “Магілёўаблаграхімізацыя” Алег Халянкоў. Пералік узнагарод Мікалая Баніфацьевіча папоўніўся Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

Удзячнасць за сумесную плённую работу, узаемаразуменне выказаў свайму першаму намесніку па раслінаводстве першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Адамаў і ўзнагародзіў яго Ганаровай граматай за шматгадовую добрасумленную працу.
Грудзі Мікалая Баніфацьевіча ў гэты дзень упрыгожыў знак “За заслугі”, які па даручэнні прэзідыўма Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК уручыў яму старшыня райкама прафсаюза АПК Віктар Ставер.
Цёплымі і душэўнымі былі словы калег па рабоце — зараз намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Русецкай, якая шмат год адпрацавала ў райсельгасхарчы, кіраўніка ААТ “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандра Багеля — ён звярнуўся да М.Б.Пад’ялоўскага ад імя старшынскага корпусу раёна.
Мікалай Баніфацьевіч шчыра падзякаваў за высокую ацэнку яго працы, падкрэсліў, што ў сваім жыцці стараўся нікому
не нашкодзіць, заўжды імкнуўся, каб прымнажаліся дасягненні роднага краю. У сваю чаргу, ён адзначыў уменне кіраўнікоў раёна, з якімі працаваў, згуртоўваць усіх на дасягненне вызначаных мэт, выказаў удзячнасць тым, хто працаваў поплеч, а таксама пажадаў прысутным ніколі не спыняцца на дасягнутым, рухацца наперад, браць новыя рубяжы.

 

sessiya-2sessiya-3 На сесіі былі абвешчаны вынікі агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне тэрыторый арганізацый раёна. Першае месца прысуджана калектыву Кіраўскага філіяла ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”: штогод яе работнікі вылучаюцца творчым падыходам да ўбранства тэрыторыі напярэдадні навагодняга свята, маштабнасцю і арыгінальнасцю афармлення. Другое месца падзялілі калектывы УКП “Жылкамгас” і цэнтральнай раённай бальніцы, на трэцім – ААТ “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Пераможцы агляду-конкурсу адзначаны дыпломамі райвыканкама, каштоўнымі падарункамі. (Фотакалаж навагодняй ілюмінацыі аб’ектаў і тэрыторый будзе змешчаны ў наступным нумары райгазеты).
Былі таксама агучаны вынікі круглагадовай спартакіяды калектываў фізічнай культуры раёна: першае месца (11-ты год запар!) – у рассветаўцаў, другое – у райспажыўтаварыства, трэцяе – у Жыліцкага сельгаскаледжа. Яны адзначаны кубкам і дыпломамі райвыканкама адпаведных ступеней.
На здымках: старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў уручае ўзнагароды дырэктару філіяла “Кировский” ААТ “Бабушкина крынка” Кацярыне Суравец за перамогу калектыву ў аглядзе-конкурсе на лепшае навагодняе афармленне тэрыторый арганізацый раёна; Аляксандру Багелю — кубак і дыплом за перамогу рассветаўцаў у круглагадовай спартакіядзе.

Больш падрабязна аб сесіі чытайце ў №1 “Кіраўца” за 2017 год.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024