Адзін з вопытных механізатараў ААТ “Стайкаўскае”

Адзін з лепшых механізатараў ААТ “Стайкаўскае” – Леанід Іванчыкаў, чый працоўны стаж складае больш за 40 гадоў.

Разам са сваім братам Сяргеем яны з’яўляюцца лідарамі жніва ў сельгаставарыстве. Як адзначыў яго галоўны аграном Юрый Смятана, механізатар Леанід Віктаравіч адказны, і, як заўсёды, паспяхова спраўляецца з даведзенымі заданнямі.
Леанід Іванчыкаў заслужыў павагу ў кіраўніцтва і калег як карпатлівы камбайнер, механізатар. Сяўба азімых, яравых, корманарыхтоўка, уборка збожжавых — усюды Леанід Іванчыкаў у лідарах. Працавітасць, адказнасць у рабоце перадаліся ад родных яму людзей, якія таксама прысвяцілі сваё жыццё сельскай гаспадарцы.