Темы

“Афганістан, ты — боль маёй душы…”

“Афганістан,  ты — боль маёй душы…”

miting

У мінулую пятніцу ў Цэнтры вольнага часу г.Кіраўска адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 26-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана — сюды сабраліся ветэраны вайны ў Афганістане, удзельнікі іншых лакальных канфліктаў, іх родныя і блізкія, прадстаўнікі раённай улады, дэлегацыі працоўных калектываў, члены раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў воінаў-інтэрнацыяналістаў”, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, моладзь. 

У фае ўстановы культуры ўвазе прысутных была прадстаўлена тэматычная выстава “Афганістан, ты — боль маёй душы…”
Прысутныя ў зале з трапятаннем у сэрцах слухалі вядучых, якія адзначылі, што маладыя рабяты з Кіраўшчыны выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак на афганскай зямлі: выбар паміж жыццём і смерцю вызначаў для іх не толькі ваенны загад, але і пачуццё гонару. І сёння ў іх душах, не згасаючы, жывуць боль і горыч вайны, успаміны аб моцным мужчынскім сяброўстве і баявых таварышах, якія назаўсёды засталіся маладымі.
На экране — кадры вайны ў Афганістане, партрэты загінуўшых землякоў, салдацкія пісьмы…
Да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што праз пекла вайны, якая зацягнулася амаль на 10 доўгіх гадоў, у далёкай усходняй краіне прайшлі каля 30 тысяч ураджэнцаў Беларусі, з іх 82 — жыхары Кіраўшчыны. За стойкасць і мужнасць, праяўленыя пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку, 7 нашых землякоў удастоены ордэна Чырвонай Зоркі, трое з іх — пасмяротна. Баявы шлях 16 нашых землякоў адзначаны медалямі.

Далей кіраўнік раёна падкрэсліў, што афган-ская вайна ўвайшла ў гісторыю як трагедыя ХХ стагоддзя, забраўшая тысячы жыццяў маладых рабят. Памяць аб той вайне па-ранейшаму болем адгукаецца ў сэрцах маці, бацькоў, удоў, дзяцей тых рабят, якія вярталіся дадому грузам “200”. Подзвіг, здзейснены ў імя міру і спакою на зямлі, сёння застаецца трывалым маральным фундаментам у патрыятычным выхаванні моладзі на баявых традыцыях старэйшага пакалення.
Старшыня райвыканкама таксама выказаў словы ўдзячнасці воінам-інтэрнацыяналістам за мужнасць, гераізм, вернасць воінскай прысязе, якія яны праявілі ў далёкай краіне, калі выконвалі свой абавязак перад дзяржавай, пажадаў ім здароўя, сямейнай цеплыні, дабрабыту на нашай беларускай зямлі.
Старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Сафронаў у сваёй прамове адзначыў, што выйшла ў свет кніга «Чужая вайна» аб кіраўчанах, прыняўшых удзел у лакальных канфліктах. Ініцыятыву актывістаў грамадскага аб’яднання па стварэнні гістарычнай хронікі на аснове даследавання розных дакументаў з асабістых архіваў воінаў-інтэрнацыяналістаў, публікацый у розных перыядычных выданнях, успамінаў удзельнікаў і відавочцаў ваенных дзеянняў у Афганістане і іншых падзей адобрыў былы старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, а фінансавую падтрымку аказаў раённы выканаўчы камітэт. Гэта кніга стане сімвалам памяці і павагі да землякоў, якія дастойна выканалі свой воінскі абавязак.
На сцэну былі запрошаны актывісты раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” — кожнаму з іх старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў уручыў кнігу “Чужая вайна”. Выданне атрымалі ўсе прысутныя ў зале воіны-інтэрнацыяналісты, а таксама тыя, хто меў дачыненне да яе выдання.
Ад імя маладога пакалення слова трымала вучаніца СШ №1 Яўгенія Касцючэнка. Яна нагадала, што тыя рабяты, якія выконвалі свой грамадзянскі абавязак у далёкай краіне, былі крыху старэйшымі за іх цяперашніх. І яны, не задумваючыся, працягнулі руку дапамогі іншаму народу, праявілі мужнасць і гераізм. Дзяўчына таксама падкрэсліла, што вайна і жыццё — не сумяшчальныя, адзначыла, што людзі павінны “зачахліць пушкі, расчахліць душы”.
Затым у памяць аб загінуўшых воінах-інтэрнацыяналістах у залу былі ўнесены запаленыя лампадкі.
Далей удзельнікі мерапрыемства прайшлі да памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, якія выконвалі свой абавязак пры ліквідацыі лакальных канфліктаў, мінутай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто выконваў інтэрнацыянальны абавязак і не вярнуўся жывым з той вайны. Старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч усклалі кошык памяці, а прысутныя — кветкі і вянкі.
У многіх воінаў-інтэрнацыяналістаў на вачах блішчэлі слёзы: сёння разам з імі няма многіх баявых таварышаў, таму ім трэба жыць і за іх.
Па традыцыі група з ліку воінаў-інтэрнацыяналіс-таў, прадстаўнікоў улады і моладзі ўшанавала памяць загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў, ус-клала кветкі і вянкі на ма-гілы Пятра Петрусевіча і Віктара Шумілава ў Гарадцы, Аляксандра Ядлоўскага — у Жылічах. Яны таксама наведалі сям’ю Сяргея Макаранкі, які з гонарам выканаў свой інтэрнацыянальны абавязак, уратаваўшыся ад смерці, але, якога, на жаль, няма ўжо сярод жывых.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем