Темы

Агульнымі намаганнямі — супраць дармаедства

Агульнымі намаганнямі —  супраць дармаедства

tyiki kadr komissiya

Апошнім часам у нашай краіне актывізавалася работа па выкараненні такіх негатыўных грамадскіх з’яў, як дармаедства і ўтрыманства. Не сакрэт, што многія асобы, афіцыйна нідзе не працуючыя, у поўнай меры карыстаюцца матэрыяльнымі дабротамі, якія ствараюцца за кошт падатковых плацяжоў добрасумленных грамадзян. Але так быць не павінна: для таго, каб чымсьці бясплатна карыстацца, кожны працаздольны чалавек абавязаны прымаць удзел у паляпшэнні агульнага дабрабыту, карацей кажучы, афіцыйна працаваць і плаціць падаткі.

Менавіта аб гэтым ішла размова на пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы правапарадку Баравіцкага сельвыканкама. У поле зроку адказных службаў трапілі асобы, якія дзесяцігоддзямі знаходзяцца ў пошуку працы, злоўжываюць алкаголем, вядуць асацыяльны лад жыцця. Некаторыя з іх перабіваюцца часовымі заробкамі, іншыя спрабуюць свае сілы на будоўлях Расіі, а ёсць і такія, хто “сядзіць на шыі” ў сваіх бацькоў…
У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў На-дзея Каранкевіч, намеснік пракурора раёна Вячаслаў Чучулін, кіраўнікі арганізацыі і ўстаноў, разме-шчаных на тэрыторыі дадзенага сельсавета.
Усяго на пасяджэнне савета ГПАП было выклікана 30 чалавек. Некаторыя з іх, частыя “ўдзе-льнікі” арганізоўваемых пры сельвыканкаме прафілактычных гутарак на тэму п’янства, негатыўных з’яў у сем’ях, парушэнняў грамадскага правапарадку. Але, на жаль, праводзімая з імі работа і спробы дапамагчы не заўсёды прыносяць адчувальныя вынікі: прапанаваную падтрымку яны не скарыстоўваюць, працягваюць весці звыклы для іх асацыяльны лад жыцця.
Намеснік пракурора раёна Вячаслаў Чучулін давёў да ведама прысутных, што з наступнага года плануецца прыняцце Закона аб выкараненні ў нашым грамадстве дармаедства, які будзе прадугледжваць абавязковы ўдзел кожнага працаздольнага грамадзяніна ва ўмацаванні эканомікі краіны.
З кожным чалавекам, які быў запрошаны на пасяджэнне, праводзілася прафілактычная гутарка, высвятляліся ўсе аспекты і жыццёвыя нюансы, прапаноўваліся магчымасці выпраўлення склаўшайся сітуацыі. Самаму маладому з выкліканых на пасяджэнне савета — 27 гадоў, старэйшаму — 57. Шэраг з іх ужо і не памятаюць, калі апошні раз афіцыйна працавалі, большая палова прысутных мае праблемы з законам. Усе выкліканыя на пасяджэнне ГПАП у сваіх бедах абвінавачвалі ўсіх, акрамя сябе. Яны не жадаюць разумець, што ўсе іх няшчасці — з-за сяброўства з “зялёным зміем”. Злоўжываючы алкаголем, такія асобы не звяртаюць увагі на сваіх дзяцей і родных, ператвараючы іх жыццё ў сапраўднае пекла. У большасці з разгледжаных на пасяджэнні савета ГПАП даўно разваліліся сем’і — блізкія людзі не вытрымалі іх бясконцага п’янства. Але і гэта іх не спыніла — любоў да гарэлкі аказалася значна мацнейшай за шчаслівае сямейнае жыццё.
Сапраўднае абурэнне ва ўдзельнікаў пасяджэння выклікалі факты “сямейнага дармаедства”, калі сярод “запрошаных” былі муж і жонка, бацька і сын, родныя браты. Паводзіны адной з жанчын і ўвогуле не вытрымліваюць ніякай крытыкі: яна жыве на дапамогу, што выплачваецца яе непаўнагадовай дачцы, асаб-лівага жадання працаваць ніколі не было, а вось пенсію па ўзросту, якую хутка павін- на атрымаць, чакае з нецярпеннем. Хацелася б запытаць у такіх асоб, чаму дзяржава і добрасумленныя грамадзяне павінны іх утрымліваць і карміць?
Апраўдваючы сваё дармаедства, яны перакладваюць віну на плечы іншых, маўляў, працавалі б, але няма дзе, а ў выніку высвятляецца, што было б толькі жаданне.
Аднак не ўсіх, хто быў выкліканы на пасяджэнне савета ГПАП, можна назваць лайдакамі, былі сярод іх і тыя, хто трымае хатнюю гаспадарку, прадае лішкі малака, даглядае пажылых бацькоў. Яны згодныя з тым, што кожны павінен уносіць пасільны ўклад у развіццё краіны і афіцыйна плаціць падаткі. Аднак, яны б жадалі і надалей займацца хатняй гаспадаркай, і разам з тым, выплачваць у дзяржаўную казну ўстаноўленыя падаткі.
Рухавік барацьбы з дармаедствам набірае абароты. Пасяджэнні саветаў ГПАП па вызначай тэме былі праведзены ва ўсіх сельвыканкамах раёна.
Людміла СЯМЁНАВА,
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

 

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем