Темы

Акцыя «Дзіця міру» прайшла на Кіраўшчыне

Акцыя «Дзіця міру» прайшла на Кіраўшчыне

Дитя мира-1

Дитя мира-2

Дитя мира-3

Штогод, падчас правядзення акцыі “Дзіця міру”, ініцыіраванай абласным аддзяленнем ГА “Беларускі фонд міру”, у нашым раёне ўшаноўваюцца бацькі дзяцей, нарадзіўшыхся ў Міжнародны дзень міру — 21 верасня. Вось і сёлета ганаровы спіс нованароджаных, якія з’явіліся на свет у гэты дзень, папоўніўся імёнамі трох маленькіх жыхароў Кіраўшчыны.
Шчаслівымі бацькамі сталі Вольга і Максім Тыкоцкія з Кіраўска — у іх нарадзіўся сынок, у сем’ях Веранікі і Сяргея Смайлавых з Мышкавіч і Гульнары і Андрэя Клімовічаў з Кіраўска з’явіліся на свет дачушкі.
У мінулую сераду шчаслівыя сем’і наведалі старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Вольга Гаршкова, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч (на здымку). Яны павіншавалі бацькоў з адметнай падзеяй у жыцці, пажадалі нованароджаным здароўя, шчасця, міру і даб­рыні, уручылі баць­кам пасведчанні аб прысваенні немаўлятам ганаровага статусу “Дзіця міру”, а таксама матэрыяль­ную дапамогу.
Для мнагадзетнай сям’і кіраўчан Вольгі і Максіма Тыкоцкіх сынок, які з’явіўся на свет у верасні бягучага года, быў жаданым і чаканым дзіцяці: па-першае, як і ўсе мужчыны, галава сям’і вельмі хацеў сына (у сям’і яшчэ дзве старэйшыя дачушкі), а, па-другое, — маленькая Аляксандра іншы раз, стоячы перад іконай Божай Маці, прасіла, каб у яе з’явіўся брацік.
Маладая сям’я жыве ў трохпакаёвай кватэры, якая была прадастаўлена Вользе райвыканкамам, як асобе з ліку дзяцей-сірот і дзяцей застаўшыхся без бацькоўскай апекі: так склаўся лёс, што ў свой час дзяўчынка пры жывых бацьках выхоўвалася ў прыёмнай сям’і. Для сваіх жа малышоў Вольга з мужам робяць усё магчымае, каб у іх было шчаслівае дзяцінства, напоўненае клопатамі, пяшчотай і бясконцай бацькоўскай любоўю.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость