Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

Кіраўскі раён далучыўся да агульнарэспубліканскай акцыі «Разам з мастацтвам», якую пры падтрымцы Міністэрства культуры праводзіць Маладзёжны тэатр эстрады.
Мерапрыемства прымеркавана да святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Акцыя – гэта магчымасць расказаць аб укладзе беларускага народа, дзеячаў культуры і мастацтва ў барацьбу з ненавісным ворагам на франтах і ў тыле, ушанаваць і выказаць словы ўдзячнасці ўдзельнікам вайны і ўзгадаць продкаў-герояў.

У аграгарадку Жылічы ўдзельнікі акцыі – мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады Аляксандр Далжэўскі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Сяргееў, артысты Вольга Калеснікава, Шыр, Аляксандр Варанішча, Кацярына Мядзведзева разам з моладдзю і мясцовымі жыхарамі ўсклалі кветкі да помніка-скульптуры выкладчыкам і студэнтам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Затым госці і ўдзельнікі акцыі наведалі выставу «Генацыд: памяць і боль беларускай зямлі», прысвечаную трагічным падзеям, адбыўшымся на тэрыторыі Кіраўскага раёна ў гады вайны, а таксама пазнаёміліся з творчымі работамі выхаванцаў дзіцячых школ мастацтва г.Кіраўска і Жыліч «Мірная, моцная, прыгожая – мая Беларусь».

Прадоўжылася мерапрыемства на сцэне Жыліцкага сельскага Дома культуры.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў акцыі, Аляксандр Далжэўскі адзначыў, што асноўная мэта і задача праекта – паказаць уклад дзеячаў культуры і мастацтва ў вызваленне краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Песні, вершы, творчыя кампазіцыі былі моцным стымулам для ўзняцця духу байцоў, натхнялі абаронцаў на по­дзвігі, усялялі веру ў Вялікую Перамогу савецкага народа ў вайне. Аб вайне ярка, кранальна і эмацыйна расказ­ваюць не толькі дакументы і мемуары, але і мастацкая літаратура, музыка, кіно.

Па словах Аляксандра Далжэўскага, мэта акцыі “Разам з мастацтвам” – са­дзейнічаць патрыятычнаму выхаванню насельніцтва, прывіць павагу да гісторыі, культуры і традыцый свайго народа, крануць кожнае сэрца, асабліва маладое пакаленне, аддаць даніну павагі і памяці ўдзельнікам вайны, выкарыстоўваючы вялікую сілу мастацтва.

Загадчык сектара культуры райвыканкама Ларыса Гаўрылава адзначыла вялікі ўклад акцыі ў выхаванне падрастаючага пакалення, захаванне гістарычнай праўды і памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Па яе словах, дата вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дарагая і важная для кожнага беларуса. І практычна ў кожнай сям’і ёсць гісторыя, звязаная з вайной і яе трагічнымі старонкамі. Памяць аб вайне, гераічных подзвігах беларусаў на франтах і самаадданай працы ў тыле, мільёнах загінуўшых духоўна аб’ядноўвае нашу краіну і народ.

Звяртаючыся да прысутнай у зале моладзі, Ларыса Гаўрылава адзначыла, што маладое пакаленне не павінна забывацца аб тых страшных падзеях, якія адбываліся на нашай зямлі ў гады вайны. Памятаць – значыць не дапусціць паўтарэння, зберагчы мір і незалежнасць сваёй краіны, зрабіць усё магчымае для яе далейшага развіцця і працвітання. Нам пашанцавала жыць пад мірным небам – і ў нашых руках захаваць гэты скарб.

Яскравым момантам сустрэчы стала канцэртная праграма артыстаў Маладзёжнага тэатра эстрады. Са сцэны гучалі вядомыя тэматычныя кампазіцыі ваенных гадоў, якія ў гады вайны натхнялі народ на барацьбу з ворагам. Прыемна было чуць, што прысутная ў зале моладзь падпявала артыстам, а кожны нумар быў сустрэты апладысментамі. Кіраўчане таксама падрыхтавалі творчыя выступленні.
Кранулі ўдзельнікаў акцыі і ўспаміны артыстаў аб сваіх родных, якім давялося перажыць жахі вайны, ваяваць з ворагам на франтах, вярнуцца дадому жывымі. У той вайне згуртавалася вялікая краіна, народ стаў на абарону сваёй Радзімы плячом да пляча і перамог! Пра гэты подзвіг трэба памятаць заўсёды, памятаць, дзякуючы каму мы жывем пад мірным небам. Разам ушанавалі памяць загінуўшых мінутай маўчання.

Ларыса Гаўрылава перадала Аляксандру Далжэўскаму мініяцюрную копію скульптуры «Беларусь – скорбящая мать», устаноўленай у в.Боркі. Сталічныя госці паабяцалі перадаць падарунак у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля завяршэння канцэртнай праграмы артысты тэатра эстрады наведалі Жыліцкі гістарычны комплекс-музей.

Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Аляксандра ХАХЛОВА.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Читать новость
Семья

Социальная защита как инвестиция в будущее

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Не оставляйте детей одних!

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Выездной приём граждан

15 мая 2024
Читать новость
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Общественный порядок в сельской местности на особом контроле

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх