Темы

Актыўнымі тэмпамі вядуцца веснавыя палявыя работы ў КСУП «Барчыцы-агра»

Актыўнымі тэмпамі вядуцца веснавыя палявыя работы ў КСУП «Барчыцы-агра»

Барчыцы-2Яшчэ спрабуюць станавіцца на шляху веснавой калясніцы рознага роду цыклоны — спыніць яе рух ім ужо не па сілах. Пасля даволі нечаканага пятнічнага мокрага снегу і дажджу чарговы пагодны дзянёк панаваў ўчора на Кіраўшчыне!

…Рэдакцыйная “легкавушка” накіравалася ў бок Барчыц. Мэта супрацоўнікаў “раёнкі” — пацікавіцца ходам веснавых палявых работ у КСУП “Барчыцы-агра”. Літаральна на ўсіх прылягаючых да сельгаспрадпрыемства палетках работы вяліся планамерна і без мітусні.

Барчыцы-1 Барчицы-3 Справа перад Барчыцамі яшчэ здалёк было відаць трактар, які імкліва рухаўся ўздоўж дарогі, цягнучы за сабой сельгасагрэгат. Ішоў шпарка, імкліва, нібыта невялікі катэр разразаў гладзь мора… І толькі калі машына падышла да дарогі блізка, перад намі вырас магутны “Беларус-3022” з нарошчанымі дадатковымі шырокімі коламі і аб’ёмнай сеялкай 6-мятровага захопу. А вось і рулявы, убачыўшы нас, на непрацяглы час ён пакінуў кабіну, каб пагутарыць. Гэта наш даўні знаёмы Генадзь Волас — перадавы механізатар гаспадаркі, неаднаразовы лаўрэат раённых спаборніцтваў у розных намінацыях. Каторы сезон даручае яму кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства самыя адказныя ўчасткі работ на мясцовых палях і ўпэўнена, што ўсе пастаўленыя задачы будуць выкананы і ў аптымальныя тэрміны, і якасна.

— Дзесяць год таму, — расказвае Генадзь Аляксандравіч, — засяваў палі з дапамогай лёгкай пнеўматычнай сеялкі СПУ-6. Час не стаіць на месцы: вось ужо некалькі сезонаў прычапляю яшчэ больш удасканалены агрэгат. За светлавы дзень удаецца засяваць каля 50 га. Можна было б і крыху болей, але пакуль не на ўсіх палях суха — нямала “акенцаў”, дзе стаіць вада. Давядзецца вяртацца да іх крыху пазней…

Барчицы-4— Калі дажджоў не будзе, то і “акенцы” засеюцца хутка, — гэта ўключыўся ў размову Валерый Каліноўскі, які дзяжурыць цэлы дзень каля сеялкі. Ветэран мехцэху, ён ў маладосці шчыраваў яшчэ ў былым некалі саўгасе “50 год БССР”. Зараз забяспечвае соечасовую дастаўку і загрузку насення. — На гэтым участку будзе яравая пшаніца. Па дзве ёмістасці запраўшчыка зараз хапае на дзень для напаўнення пасяўнога агрэгата. Працуем з самага ранку і да цямна. Перапынкі — толькі на абед і вячэру. Дарэчы, гарачае харчаванне, прыгатаване ў сталовай гаспадаркі, дастаўляюць нам прама ў поле…

Барчицы-7 Барчицы-8Звяртаем увагу на левы бок ад дарогі на Барчыцы. Тут завіхаюцца адразу два трактары. На абодвух закрываецца вільгаць у глебе і рыхтуюцца новыя ўчасткі пад будучую ў хуткім часе сяўбу. На магутным МТЗ-3022 апрацоўвае поле Міхаіл Салянкін. На больш лёгкім “Беларусу-920” забараноўвае глебу Сяргей Фралоў. Апошні — адзін з прадстаўнікоў самага маладога пакалення механізатараў. Працуе толькі два гады, але сваёй шчырасцю спаўна заваяваў давер кіраўніцтва.

Барчицы-9 Барчицы-10Дарэчы, Сяргей пайшоў па слядах бацькі, Юрыя Міхайлавіча, які даўно працуе ў гэтай жа гаспадарцы. Зараз вопытны механізатар уносіць арганіку разам з напарнікам Аляксеем Мацвіенкам. На пагрузцы ўгнаенняў на “Амкадоры” заняты Валерый Чабатар. У сельгаспрадпрыемстве поўнасцю выкананы план па вывазцы арганікі, зараз глебу ўгнойваць пад яравую сяўбу.

Барчицы-5 Барчицы-6Наступны ўчастак, дзе актыўная вядуцца работы, — поле за Барчыцамі ў бок Хвайніцы. Тут вядзе ворыва яшчэ адзін малады механізатар Ігар Гаўрылюк. Кіруючы трактарам МТЗ-1502 з 5-корпусным плугам, механізатар пакідае за сабой роўную гладзь ўзаранага поля. Днямі яму ў дапамогу плануюць у  накіраваць яшчэ адну адзінку: працаваць побач будзе Аляксандр Смалоўскі.

Веснавыя работы ў сельгаспрадпрыемстве набралі абароты. Але і зрабіць трэба яшчэ шмат. Як расказаў галоўны аграном КСУП “Барчыцы-агра” Руслан Ядчанка, мясцовым працаўнікам бягучай вясной патрэбна засеяць яравымі збожжавымі і зернебабовымі 614 га. У плане таксама 500 га кукурузы на зялёную масу, 100 га рапсу, 70 га цукровых буракоў. Для сяўбы гэтых культур частка насення ўжо нарыхтавана, і ў гэтыя дні актыўна вырашаецца пытанне з забеспячэннем насення пад поўную патрэбу. У арганізацыі работ, адзначыў галоўны тэхнолаг палёў, у гаспадарцы ўсё наладжана належным чынам. Галоўны патэнцыял — гэта кадры, якімі забяспечаны ў поўнай меры. Ёсць вопытныя працаўнікі, якія не падвядуць, іх уменню і працавітасці вучацца больш маладыя. Гэты сплаў дае свой плён.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость