Актыўна рыхтуюць сельскагаспадарчую тэхніку працаўнікі ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне»

Актыўна рыхтуюць сельскагаспадарчую тэхніку працаўнікі ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне»

Актыўна даводзяць да ладу сельскагаспадарчую тэхніку працаўнікі ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.

Вядомы крылаты выраз “рыхтуй сані летам, а калёсы – узімку” тлумачэння не патрабуе: да кожнай кампаніі неабходна рыхтавацца загадзя, каб падысці да яе ў  поўнай гатоўнасці – ад гэтага залежаць і тэмпы, і якасць правядзення работ.

Такія падыходы добра разумее калектыў ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. На двары – сярэдзіна зімы, і, здавалася б, пасяўная кампанія яшчэ дастаткова далёка. Але час бяжыць хутка – азірнуцца не паспееш, як тэхніку патрэбна будзе імклівымі тэмпамі выводзіць на палеткі. Таму ў аргнаізацыі актыўна наладжаны яе рамонт і падрыхтоўка.

Як нам паведаміў галоўны механік Святаслаў Русецкі, працэс вядзецца ў запланаваным рэжыме. У першую чаргу, увага надаецца машынам і агрэгатам, якія будуць задзейнічаны вясной. Так, да ладу ужо даведзены 9-корпусны і тры 8-корпусныя плугі, прызначаныя для веснавога ворыва, тры агрэгаты АКШ для апрацоўкі глебы. Рамантуюцца агрэгаты для ўнясення ўгнаенняў. Падрыхтаваная тэхніка акуратна захоўваецца на спецыяльнай пляцоўцы.

Завяршаецца рамонт асноўнага пасяўнога агрэгата “Rabe”. Каля яго завіхаюцца адказныя працаўнікі Сяргей Зазерскі і Андрэй Слуцкі. Апошні з названых якраз і будзе задзейнічаны на сяўбе. Летась ён выдатна сябе праявіў на гэтым участку: на новым трактары – магутным “Беларус-3522” ён пашчыраваў так, што стаў лаўрэатам раённага спаборніцтва на сяўбе і яравых, і азімых збожжавых. Сёлета механізатар будзе імкнуцца не зніжаць высокую планку.

Тым часам забеспячэнцы рыхтуюць да работы і тую тэхніку, якія будзе занята ў далейшыя сезоны работ. Кожны ў адказе за машыны і агрэгаты, якія за ім замацаваны, а дапамагаюць ім штатныя рамонтнікі. Да пастаноўкі на лінейку гатоўнасці даводзяцца 5 збожжаўборачных камбайнаў. Старанна іх рамантуюць механізатары Валянцін Сулімскі, Пётр Дрозд, слесар Сяргей Капуста, электрагазазваршчык Уладзімір Свірко, майстар-наладчык Андрэй Кісель і іншыя. Яшчэ адзін перадавы механізатар Дзмітрый Комар свае сённяшнія намаганні накіроўвае нават на восень: даводзіць да ладу камбайн для ўборкі цукровых буракоў “Холмер”.

Упэўнены ў РАПТЗ, што да запланаваных работ уся тэхніка будзе падрыхтавана як мае быць. Гэта мясцовыя працаўнікі пацвярджаюць з года ў год.

Аляксандр ХАХЛОЎ. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем