Темы

Актыўна вядуць нарыхтоўку кармоў у КСУП «Ніва-Барсукі»

Актыўна вядуць нарыхтоўку кармоў у КСУП «Ніва-Барсукі»

Корма-Нива-1

Корма-Нива-2

На Кіраўшчыне працягваецца нарыхтоўка кармоў для грамадскага пагалоўя. На парадку дня — уборка кукурузы (на сілас), якая сёлета займае плошчу ў 6866 га. Па да­дзеных райсельгасхарчу, па стане на ўчарашні дзень кукуруза на зялёны корм убрана на 2664 га, нарыхтавана 65975 т сіласу са 164 тыс.т неабходных.

Актыўна вядуць корманарыхтоўчую кампанію працаўнікі КСУП “Ніва-Барсукі”. Сёлета “каралева палёў” займала тут плошчу ў 971 га, з іх на 800 га яна будзе ўбрана на сілас. Актыўны тэмп работ ужо дазволіў ніваўцам убраць кукурузу на амаль 190 га: валавы збор зялёнай масы склаў каля 4000 т, сярэдняя ўраджайнасць з гектара — амаль 365 ц. Усяго ж у сіласныя траншэі закладзена 5417 т якасных сакавітых кармоў.
Зараз ніваўцы ўбіраюць кукурузу на полі ў раёне в.Капусціна. Закладка сіласу вядзецца недалёка ад месца ўборкі. На ўборцы кукурузы задзейнічаны кормаўборачны камбайн КВК-800 і некалькі адзінак тэхнікі на адвозцы (у залежнасці ад адлегласці да месца закладкі). Камбайнам кіруе малады, але вопытны і адказны механізатар Алег Стальмакоў (за дзень ён паспявае здрабніць кукурузу на 25-30 га).
Да даручанай справы камбайнер заўсёды ставіцца добрасумленна і адказна (падчас жніва разам з напарнікам быў у ліку лідараў у раёне).
Трамбоўку на “К-700” вядзе Валерый Кухарэнка. Не даюць прастойваць кормакамбайну, хутка адвозячы масу да месца складзіравання, занятыя на адвозцы Іван Скрыпуноў, Уладзімір Еўдакімаў, Сяргей Ярыгін, Аляксей Сямёнаў і іншыя.
Корманарыхтоўка ў сельгаспрадпрыемстве вядзецца хуткімі тэмпамі, дарэмна не траціцца ні хвілінкі. Рабочы дзень доўжыцца з раніцы і да змяркання, трамбоўка ідзе кругласутачна. Арганізавана гарачае харчаванне, якасцю якога работнікі цалкам задаволены. Закладка сіласу ажыццяўляецца ра­зам з суданскай травой, якая з’яўляецца вельмі карыснай для жывёлы і значна паляпшае спажыўнасць нарыхтоўваемага корму. Яе здрабненнем займаецца Сяргей Лебе­дзеў і Уладзімір Лукановіч.
Неўзабаве мясцовыя механізатары пачнуць убіраць кукурузу і на зерне.
Па словах намесніка дырэктара КСУП “Ніва-Барсукі” Аляксея Ланкуця, за якасцю закладкі кансерваванага корму сочаць і агранамічная, і ветэрынарная службы. Але і ўсе працаўнікі, занятыя на корманарыхтоўцы — людзі на- дзейныя і адказныя, якія разумеюць усю важнасць праводзімай работы па забеспячэнні галіны жывёлагадоўлі якаснымі кармамі ў дастатковай колькасці.
Застаецца спадзявацца, што і надоі ад каровы, і валавая вытворчасць малака ў КСУП “Ніва-Барсукі” штомесяц будуць толькі ўзрастаць — усе падставы для гэтага ёсць.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.
На здымках: механізатар Алег Стальмакоў (на верхнім здымку справа) працуе на кормаўборачным камбайне, Сяргей Ярыгін — на адвозцы зялёнай масы; Валерый Кухарэнка (на ніжнім здымку) заняты на трамбоўцы.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость