Актыўна вядуць палявыя работы земляробы ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”

Актыўна вядуць палявыя работы земляробы ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”

Актыўна вядуць зараз палявыя работы земляробы ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, у чым упэўніліся супрацоўнікі “раёнкі”, пабываўшы ўчора на палетках таварыства.

З сельскагаспадарчымі машынамі на прадпрыемстве заўсёды на “ты” —гістарычная назва яго яшчэ з моманту заснавання гаворыць сама за сябе: “Райсельгастэхніка”. Таму дзе-дзе, а ў РАПТЗ рабоце з агрэгатамі, вузламі, дэталямі заўсёды надаецца асаблівае значэнне. Вось і ў міжсезонне мясцовыя рамонтнікі, механізатары ўсю тэхніку прывялі ў парадак, адрамантавалі як мае быць, і цяпер сельгасмашыны працуць на палях без збояў, напаўняючы паветра характэрным гулам.

Як расказаў нам пры сустрэчы галоўны аграном прадпрыемства Уладзімір Дарафей, работы на палях вядуцца ў комплексе. Прычым манеўры ідуць па ходу: які ўчастак “падышоў”, за апрацоўку таго і бяруцца адразу ж.

Вясна сёлета выдалася ранняя, вільгаці ў палях аказалася зусім няшмат, таму першапачаткова трэба было закрыць ў глебе тую, што мелася. Менавіта на гэтую работу быў самым першым накіраваны кіраўніцтвам адзін з найбольш вопытных механізатараў Уладзімір Комар, узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”. Праўда, не зусім надоўга — была праведзена ракіроўка: замест яго зараз закрывае культыватарамі вільгаць Яўген Якімчанка. 

Як толькі стала мажлівым вывесці на поле пасяўны аргэгат, Уладзімір Комар  прычапіў яго да свайго “Атлеса” і зараз засявае вызначаныя агранамічнай службай участкі раннімі яравымі збожжавымі. За светлавы дзень механізатар дадае на свой рахунак у сярэднім па 35 га. Па стане на ўчарашнюю раніцу ён засеяў 112 га аўсом, а зараз на другім полі сее ячмень, усяго збажыну размясцілі пакуль на 150 га. Ужо заўтра тэмпы сяўбы будуць узмоцнены: рыхтуецца ўключыцца ў работу механізатар Аляксандр Сідарэнка.

Дарэчы, усяго яравымі збожжавымі на зерне плануецца засеяць 1010 га разам з кукурузай, якая зойме 200 га. А 550 га будучых пасеваў “царыцы палёў” будзе адведзена для нарыхтоўкі зялёнай масы. Плануецца крыху пазней пасеяць яшчэ на 400 га цукровыя буракі, якія даюць неблагі прыбытак прадпрыемству.

Паралельна на іншых палях таксама ідзе рабочы працэс. Як вядома, своечасовай падкормкі ў гэтыя дні патрабуюць выйшаўшыя з зімы азімыя культуры. З гэтай мэтай, а таксама для правядзення далейшых апрпцовак раслін набыты неабходныя хімпрэпараты. Пакуль яшчэ не пад поўную патрэбу (яны працягваюць паступаць), але ў значна большай колькасці, чым у папярэдні сезон. Усяго неабходна было падкарміць увесну 1100 азімых збожжавых, плюс 360 га рапсу і 250 га раслін на зялёны корм. Работа праводзілася вельмі актыўна, і літаральна сёння “падтрымка” збожжавых будзе завершана, засталося падкарміць яшчэ 100 га рапсу і будучую “зялёнку”. На гэтым участку старнна працуе Комар-малодшы — Дзмітрый, сын Уладзіміра Дзмітрыевіча. Тукі яму пастаўляе ў поле і загружае Віктар Габрусь.

На ўнясенні мінеральных угнаенняў з дапамогай польскіх аргэгатаў шчыруюць таксама Яўган Рудак і Дзмітрый Тарэлка. Да ўчасткаў, дзе яны працуюць , дастаўляе хімпрэпараты Сяргей Комар, а на пагрузцы заняты Аляксандр Вашукевіч.

Імкліва дастаўляе ў поле і ўносіць арганіку механізаваны атрад у саставе Аляксандра Сідарэнкі, Кірыла Гамаліна, Івана Лазаковіча і Рыгора Булаха, а загружае ёмістасці прычыпных агрэгатаў Анатоль Дзікун. З дапамогай дзіскатара заворвае ўгнаенні ў глебу Уладзімір Шалянгоўскі. А на ворыве з плугамі старанна працуе Уладзімір Сакалоўскі. У яго, праўда, не вельмі вялікія аб’ёмы — асноўныя плошчы былі ўзараны яшчэ з восені.

Наогул, як адзначыў Уладзімір Дарафей, веснавая палявая кампанія праходзіць зладжана і рытмічна. Кожны на сваім участку выдатна спраўляецца з абавязкамі. Літаральна ўсе работнікі — людзі надзейныя, ведаючыя сваю справу. Так што, палявыя работы ў РАПТЗ мяркуюць правесці ў аптымальныя тэрміны.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.  

Последние новости

Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх