Темы

Асноўны закон дзяржавы

ls_e6b6261f68004d918bdff1e42518d11fКанстытуцыя — Асноўны закон Рэспублікі Беларусь, які вызначае далейшае развіццё дзяржавы і кожнага яе грамадзяніна. Мы папрасілі кіраўчан па­дзяліцца меркаваннямі аб тым, якую ролю ў жыцці кожнага з нас адыгрывае гэты важны заканадаўчы дакумент.
Наталля ТРАЦЦЯКОВА, начальнік аддзела адукаці, спорту і турызму райвыканкама:
— Артыкул 49 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе, што кожны мае права на адукацыю, прычым, гарантуюцца даступнасць і бясплатнасць агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя даступныя для ўсіх у адпаведнасці са здольнасцямі кожнага.
Расходы на адукацыю ў бюджэце нашага раёна даволі значныя. І гэта зразумела: на клопаце пра падрастаючае пакаленне ў нашай дзяржаве не эканомяць. Значныя сродкі выдзяляюцца на падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года, умацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы. Рабяты маюць магчымасць навучацца ва ўтульных класах, займацца спортам, з карысцю праводзіць свой вольны час. У адпаведнасці са сваімі здольнасцямі хлопчыкі і дзяўчынкі займаюцца паглыбленым вывучэннем розных прадметаў, наведваюць гурткі па інтарэсах.
У нашай краіне надаецца вялікая ўвага грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Вось і напярэдадні, і ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ва ўстановах адукацыі раёна праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. Гутаркі, якія праводзяць з вучнямі па пытаннях прававога выхавання на інфармацыйных гадзінах класныя кіраўнікі, Тыдні прававых ведаў, інтэлектуальныя гульні на прававую тэматыку даюць свой плён. Рабяты вучацца паважаць сваю краіну, любіць малую радзіму, шанаваць і захоўваць гістарычную спадчыну беларусаў.

Марыя АКАЛАТОВІЧ, настаўнік біялогіі СШ №1 г.Кіраўска:
— Упершыню з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь я пазнаёмілася ў школе на ўроку грамадазнаўства. Лічу правільным, што з юнага ўзросту грамадзяне пачынаюць вывучаць Асноўны закон, даведваюцца, якія правы маюць. Падобная падрыхтоўка ў будучыні дазволіць любому чалавеку паспяхова ажыццяўляць сваю дзейнасць і існаваць па законах грамадства.
Канстытуцыя тычыцца многіх аспектаў жыцця сучаснага беларуса, і ў цэлым забяспечвае само права на яго жыццё. Дзякуючы галоўнаму закону Рэспублікі Беларусь, мы можам вучыцца, працаваць, рэалізоўваць сябе ў любімай справе, мяняць месца жыхарства, уступаць у шлюб, маем права на недатыкальнасць прыватнага жыцця і іншыя правы, якія забяспечваюць нашу свабоду. Гэта закон, які упарадкавае адносіны паміж чалавекам і дзяржавай, а таксама людзей паміж сабой, забяспеч­ваючы ў грамадстве парадак і стабільнасць, калі мы можам спакойна жыць і ведаць, што знаходзімся пад надзейнай абаронай і маем пэўныя гарантыі.
Клопат аб пажылых грамадзянах, інвалідах, падтрымка моладзі і дзяцей, прававая абарона працоўных — гэта і многае іншае сведчыць пра тое, што наша дзяржава сацыяльна арыентаваная, галоўнае — ведаць свае правы і ў патрэбны момант умець іх выкарыстоўваць.

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость