Темы

Бабулі і дзядулі online!

Бабулі і дзядулі online!

online

У век лічбавых тэхналогій камп’ютарная граматнасць становіцца для чалавека проста неабходнасцю. Бо няма нічога прасцей, чым, уключыўшы камп’ютар даведацца пра апошнія навіны, паглядзець расклад паяздоў або рэжым работы патрэбных устаноў. А колькі цікавага можна спазнаць на сайтах пра здароўе і сакрэты кулінарыі!
Агульнапрынятае паняцце аб тым, што камп’ютар і глабальная сетка — гэта справа моладзі, карэнным чынам няправільнае. Сёння вельмі часта на форумах, у сацыяльных сетках і нават онлайн-гульнях можна сустрэць людзей сталага ўзросту, якія разбіраюцца ва ўсіх тэхнічных нюансах не горш за маладых.
У мінулую пятніцу на базе раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў першы ў нашым раёне конкурс камп’ютарнай граматнасці сярод грамадзян пажылога ўзросту. Удзельнікамі конкурсу стаў прадстаўнік нашага раёна і шэрагу рэгіёнаў Магілёўскай вобласці.
Загадчыца аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання цэнтра Таццяна Дашкевіч паведаміла, што ідэя адкрыць камп’ютарны клас у іх узнікла даўно. Увасобіць мару ў жыццё ўдалося ў лістападзе гэтага года, тады і было закуплена 2 камп’ютара, 3 прынтэры, камп’ютарныя сталы і крэслы.Камп’ютарны клас — гэта неабходнасць, заўважыла яна. Людзі сталага ўзросту мараць ісці ў нагу з часам, не адстаючы ад моладзі. Яны хочуць мець зносіны з сябрамі, сваякамі і аднакласнікамі праз сацыяльныя сеткі, ведаць сусветныя навіны і быць у курсе ўсіх падзей, рэгістравацца на сайтах дзяржаўных паслуг.
Як адзначыла начальнік упраўлення сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Ірына Казялецкая, лічбавыя тэхналогіі падуладныя ўсім ўзростам. Аднак  далёка не ўсе бабулі і дзядулі могуць адважыцца сесці за парты.
— Вы такія малайцы! Выйшаўшы на заслужаны адпачынак, вы працягвае весці актыўны лад жыцця, удзельнічаеце ў разнастайных мерапрыемствах, крочыце ў нагу з часам. Паверце, калі раней вы радаваліся дасягненням і поспехам вашых дзяцей, то зараз яны таксама могуць ганарыцца вамі і вашым актыўным ладам жыцця, цікавасцю да камп’ютарных тэхналогій. Людзі, якія перасталі баяцца камп’ютара, пачынаюць адчуваць сябе паўнапраўнымі членамі сучаснага інфармацыйнага грамадства, —  звярнулася да ўсіх прысутных Ірына Казялецкая.
Удзельнікам конкурсу было прапанавана выканаць розныя заданні: па рабоце з тэкставымі дакументамі ў праграме Microsoft Word, з калькулятарам, табліцамі, флэшкай і інтэрнэтам.

logv

У намінацыі “Містэр Оnline” вылучыўся прадстаўнік нашага раёна Мікалай Яфімавіч Логвін. Раіса Васільеўна Падалінская з Магілёўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва атрымала дыплом у намінацыі “Лідар камп’ютарнага вылічэння”. Лепшай у рабоце Microsoft Windows была прызнана прадстаўніца з Бабруйскага раёна Ніна Фамінічна Сатанчук. Прадстаўнік Чэрыкаўскага раёна Таццяна Мікалаеўна Елістратава была прызнана лепшай у маляванні на камп’ютары. Валянціна Георгіеўна Коган з Асіповіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стала лепшым рэдактарам тэксту.
Усім удзельнікам былі ўручаны дыпломы і падарункі ад спонсараў: Магілёўскага фонду міласэрнасці і здароўя, Кіраўскіх раённых арганізацый РГА «Белая Русь» і «Беларускі фонд міру”.
Старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» Вольга Гаршкова падзялілася сваімі ўражаннямі ад конкурсу:
— Вы ўсе знаходзіцеся ва ўзросце, калі хочацца рабіць нешта новае і на гэта ёсць час. Выдатна, што камп’ютарнай граматнасці сталі навучаць пакаленне з багатым жыццёвым вопытам.
Запал станоўчых эмоцый пасля заканчэння мерапрыемства атрымалі ўсе: як члены журы, так і самі ўдзельнікі.
Кіраўніком па гуртковай рабоце аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Аленай Хітранковай быў праведзены майстар-клас па афармленні навагодніх паштовак. А работнікамі цэнтра былі выкананы знаёмыя ўсім песні, прысутныя пад дружныя апладысменты падпявалі.
Хочацца адзначыць, што пажылыя людзі ў нашым раёне ахвотна наведваюць камп’ютарны клас і асвойваюць тэхніку. Навучыцца працаваць на камп’ютары не так цяжка, як здаецца на першы погляд. Самым складаным з’яўляецца перамагчы забабоны, звязаныя з сучаснымі тэхналогіямі. Галоўнае — жаданне. І ўсё атрымаецца!
Раённым цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва плануецца зрабіць такі конкурс абласным і прыцягнуць у наш раён як мага больш удзельнікаў. Конкурс камп’ютарнай граматнасці сярод грамадзян пажылога ўзросту мяркуюць праводзіць штогод.
Анастасія БЕГУНОВІЧ.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.
На здымках: працуе журы конкурсу; удзельнікі конкурсу камп’ютарнай граматнасці сярод грамадзян пажылога ўзросту — пераможцы ў розных намінацыях; майстар-клас па афармленні навагодніх паштовак для ўсіх жадаючых праводзіць Алена Хітранкова.

Последние новости

Актуально

Гонка памяти Владимира Белявского открыта

14 августа 2026
Читать новость
Конкурс

МВД объявляет творческий конкурс, посвященный 110-летию милиции Беларуси!

13 августа 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Профилактика пьянства

11 августа 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Профилактика угонов

11 августа 2026
Читать новость
Актуально

Строить – значит созидать

11 августа 2026
Читать новость
Актуально

Памяти наставника

11 августа 2026
Читать новость