Темы

Галіне Міхайлаўне Бураковай уручаны памятны знак

Галіне Міхайлаўне Бураковай уручаны памятны знак

Больш за 75 год таму, 27 студзеня 1944 года, была поўнасцю знята блакада Ленінграда. Напярэдадні гэтага слаўнага юбілею гарадскі ўрад цяперашняга Санкт-Пецярбурга заснаваў памятны знак «У гонар 75-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады».

Улады нязломленага горада вырашылі ўру­чыць яго як грамадзянам Расійскай Федэрацыі, так і грамадзянам, якія пражываюць у далёкім і блізкім замежжы і ўзнагароджаны медалём «За абарону Ленінграда», знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда». Такія людзі ёсць і на Кіраўшчыне. Жыхарка в.Букіно Галіна Міхайлаўна Буракова ўдастоена знака “Жыхар блакаднага Ленінграда”.

Днямі памятны знак для былой блакадніцы быў дастаўлены ў наш раён. З віншаваннямі і кветкамі ў мінулую сераду да Галіны Міхайлаўны, якая на той момант знаходзілася на лячэнні ў райбальніцы, завіталі начальнік адасобленай групы (па Кіраўскім раёне) ваеннага камісарыята г.Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў Андрэй Гайдукевіч, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Алег Бойка, старшыня раённага савета ветэранаў Эма Карпук.

Уручаючы памятны знак «У гонар 75-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады», Андрэй Гайдукевіч адзначыў, што блакаднікам у гады Вялікай Айчыннай вайны давялося прайсці праз нечалавечныя выпрабаванні, прая­віць неймаверныя стойкасць і мужнасць. Сучаснае пакаленне павінна памятаць гісторыю свайго народа, берагчы мір на зямлі.

Галіна Міхайлаўна прыгадала некаторыя моманты свайго цяжкага блакаднага дзяцінства, тыя пакуты, холад і голад, якія давялося перажыць жыхарам Ленінграда. Гэтыя ўспаміны заўсёды выклікаюць у яе слёзы…

У сваю чаргу, жанчына шчыра падзякавала за праяўляемыя ўвагу і клопат, за тую нязгасную памяць аб гераічным мінулым народа-барацьбіта.

Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость