Темы

БРСМ — пераемнік Камсамола. Аб маладзёжным руху на Кіраўшчыне

БРСМ — пераемнік Камсамола. Аб маладзёжным руху на Кіраўшчыне

Беларускі рэспуб­ліканскі саюз моладзі адзначыў 16-ты дзень нараджэння. А гэта нагода ацаніць пройдзены шлях, вызначыць планы на перспектыву. Асноўныя аспекты гэтага закрануў в.а. першага сакратара райкама БРСМ Алег БОЙКА:
— Нагадваючы гісторыю ўтварэння нашай арганізацыі, мы адзначаем, што яна з’яўляецца пераемнікам Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі, 100-годдзе якога святкуецца сёлета. У бягучым годзе таксама — 55-годдзе будатрадаўскага руху. У тым ліку ў сувязі з гэтымі датамі будуе сваю работу раённая арганізацыя БРСМ, якая налічвае 827 юнакоў і дзяўчат. Шануем традыцыі камсамола, які ў свой час для многіх маладых людзей стаў школай жыцця, выхаваў такія якасці, як адказнасць за даручаную справу, братэрства, гатоўнасць прыйсці на дапамогу іншым. Запал той энергіі, шчырага імкнення да ўвасаблення ў жыццё значных спраў застаўся ў нашых бацькоў і дзедаў, якія прайшлі шлях у камсамоле, на ўсе наступныя гады. І нам, БРСМаўцам, ёсць чаму ў іх павучыцца і што ўзяць на ўзбраенне.
Завяршыўся працоўны семестр-2018, які паказаў, што юнакі і дзяўчаты нашай арганізацыі — дастойныя нашчадкі будатрадаўцаў мінулых гадоў. Яны добрасумленна працавалі на шэрагу аб’ектаў раёна. А ўвогуле было сфарміравана 20 атрадаў розных профіляў агульнай колькасцю 226 чалавек. Рабяты займаліся відавой праполкай сельгаскультур, падрыхтоўкай складскіх памяшканняў да прыёмкі ўраджаю, выконвалі рамонтна-будаўнічыя работы ва УКП “Жылкамгас”, працавалі на Кіраўскім харчовым камбінаце і інш.
Будуць падведзены вынікі працоўнага семестра і адзначаны лепшыя.
Заслугоўвае ўвагі работа двух валанцёрскіх атрадаў “Добрае сэрца”, у якіх задзейнічаны навучэнцы Жыліцкага сельгаскале­джа. Яны аказваюць дапамогу ветэрану Вялікай Айчыннай вайны І.Я.Касалапаву на яго прысядзібным участку. Валанцёры і іншыя сельгаскаледжаўцы прымаюць актыўны ўдзел у работах па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні, праводзімых у межах абласнога месячніка і падрыхтоўкі да раённых “Дажынак”.
Учора, 6 верасня, стартаваў агульнарэспубліканскі маладзёжны праект «#ЗаДело!». У ходзе яго маладыя людзі ўнясуць уклад у навядзенне парадку на тэрыторыі сваёй малой радзімы. Прычым кожны можа самастойна выбраць месца для добраўпарадкавання і вызначаць віды работ. Гэта не адзінкавая акцыя, а доўгатэрміновы праект. У ліку аб’ектаў добраўпарадкавання — месцы адпачынку, паркі, скверы, прыдамавыя, прышкольныя тэрыторыі і іншыя. Заклікаю моладзь раёна прыняць актыўны ўдзел у праекце!
Хачу назваць актывістаў нашай арганізацыі, якія паказваюць прыклад ва ўсіх карысных справах: сакратар пярвічнай арганізацыі сельгаскаледжа Анастасія Фарчанава, Анастасія Панасенка з ДЮСШАР, Таццяна Садоўнікава з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, Антон Свірыдаў з сельгаскаледжа і многія іншыя.
Час дыктуе нам развіваць новыя формы работы, захапляць імі моладзь, на гэтым і будуць сканцэнтраваны нашы намаганні ў перспектыве.
Мы ставім задачу пашыраць рады раённай арганізацыі БРСМ. Будзем рады бачыць у іх ініцыятыўных, дзейных, энергічных, крэатыўных юнакоў і дзяўчат, а ўсе разам, я ўпэўнены, унясем дастойны ўклад у развіццё і добраўпарадкаванне нашай Кіраўшчыны, працвітанне роднай Беларусі.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость