Темы

Будучае пачынаецца сёння

Будучае пачынаецца сёння

У нашай краіне праходзіць самая важная і значная палітычная кампанія – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта падзея вызначае будучыню нашай дзяржавы і кожнага яе грамадзяніна. Важна, каб кожны з нас, беларусаў, усведамляў сваю ролю і адказнасць у гэтым працэсе. Мы павінны зрабіць свядомы выбар і ўнесці свой уклад у развіццё нашай краіны.
Аляксандр Багель, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па
рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, упэўнены, што толькі ад кожнага з нас залежыць, як мы будзем жыць у будучым.
– Беларусь развівалася на нашых вачах:
за 30 гадоў мы зрабілі крок далёка наперад, – падкрэслівае парламентарый. – Сёння нам, беларусам, зайздросцяць многія суседзі. У нас будуюцца дарогі, жыллё, школы, дзіцячыя сады, сучасныя фермы, у вытворчасць укараняюцца перадавыя тэхналогіі. Ды што гэта ўсё, беларусы асвойваюць космас!
Але ж наша краіна зусім маладая, і мы не збіраемся спыняцца на дасягнутым. Пытанні развіцця краіны, узровень якасці жыцця насельніцтва мы абмяркоўваем падчас сустрэч з грамадзянамі.
І я з упэўненасцю магу сказаць, што сёння свядомасць беларусаў на вельмі высокім узроўні. Усе разумеюць, што выбары – гэта не толькі права, але і абавязак кожнага. Гэта ўнікальная магчымасць выказаць сваё меркаванне і паўплываць на напрамак, у якім будзе рухацца наша краіна. Кожны голас мае значэнне, і кожны з нас можа ўнесці свой уклад у будучыню грамадства.
Я заклікаю ўсіх кіраўчан прыняць актыўны ўдзел у галасаванні, зрабіць свой выбар свядома. Толькі так мы зможам забяспечыць стабільную і квітнеючую будучыню для нашай краіны і нашых дзяцей.
Памятайце! Ваш голас – гэта ваш уклад у будучыню. Не ўпусціце гэтую магчымасць. Разам мы можам зрабіць нашу краіну яшчэ лепшай.

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость