Темы

Будучае за маладосцю і працавітасцю!

Будучае за маладосцю і працавітасцю!

Сельская гаспадарка – гэта не проста адна з галін эканомікі, гэта жывое сэрца нашай краіны, якое мае патрэбу ў энергіі маладога пакалення. Моладзь – будучае, рухаючая сіла, здольная ўдыхнуць новае жыццё ў любую сферу. Малады працаўнік палёў КСУП
«Ніва-Барсукі» Андрэй Свірко – прыклад шчырай працавітасці.
Родам з сельскагаспадарчай дынастыі. Яго бацька, маці і сястра таксама шчыруюць у КСУП «Ніва-Барсукі». Сёлета будзе 10 гадоў,
як і сам Андрэй працуе ў сельгаспрадпрыемстве. За гэты час ён стаў адным з лепшых механізатараў у рэгіёне.

Пасля заканчэння Кіраўскага ліцэя №15 юнак стаў асвойваць механізатарскую справу, пачаўшы сваю практыку ў роднай гаспадарцы. З першых дзён працы зразумеў, што гэта яго прызванне. Першапачатковыя тэхнічныя навыкі пераняў ад свайго бацькі, а прафесійнае майстэрства прыйшло з вопытам.
Зараз Андрэй Свірко займаецца падкормкай пасеваў і корманарыхтоўкай. А яго збожжаўборачны камбайн ужо ў поўнай баявой гатоўнасці чакае старту найважнейшай сельскагаспадарчай кампаніі года – жніва. Дарэчы, цяперашняя ўборачная для Андрэя таксама юбілейная – дзясятая. У складзе маладзёжных экіпажаў сельгасарганізацыі Андрэй Свірко неаднаразова займаў лідзіруючыя пазіцыі ў працоўным раённым спаборніцтве, паказваючы, што моладзь не толькі здольна адаптавацца да сучасных умоў, але і дабівацца выдатных вынікаў.
Асабісты прыклад маладога аграрыя важны не толькі для калег, але і для яго дваіх дзяцей – чатырохгадовага сына Ягора і маленькай дачушкі Алёны. Разам з жонкай Юліяй, якая да адпачынку па доглядзе за дзіцяці таксама працавала ў гаспадарцы – насенняводам, Андрэй імкнецца прывіць дзецям любоў да працы на зямлі і адказнае стаўленне да даручанай справы.
Яўгенія БЯЛЬКО. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем