Темы

Будзьце з «Кіраўцам»! Гімназісты пабывалі ў гасцях у рэдакцыі «раёнкі»

Будзьце з «Кіраўцам»! Гімназісты пабывалі ў гасцях у рэдакцыі «раёнкі»

ekskurs-3ekskurs-5ekskurs-4ekskurs-6ekskurs-1Жывы інтарэс, шмат пытанняў рознага кшталту, даверлівы расказ пра свае захапленні — такой была рэакцыя гімназістаў з аб’яднання па інтарэсах “Юны журналіст” падчас экскурсіі ў рэдакцыю раённай газеты “Кіравец”. Яны завіталі сюды разам з кіраўніком аб’яднання Таццянай Храмянковай.

Рабяты ўважліва выслухалі расказ галоўнага рэдактара “раёнкі” Наталлі Хадаковай пра гісторыю, традыцыі газеты, яе сённяшні дзень, запыталіся пра тое, што іх найбольш цікавіла. А потым з дапамогай супрацоўнікаў акунуліся ў таямніцы стварэння матэрыялаў і фотаздымкаў, дызайна і вёрсткі газетных палос з выкарыстаннем розных камп’ютарных праграм.
У некаторых гурткоўцаў, напрыклад, Данііла Елісеенкі, Дар’і Салановіч ужо былі спробы падрыхтоўкі матэрыялаў для “Кіраўца”, і юныя журналісты засталіся задаволенымі, што іх творчыя работы ўбачылі свет на старонках “раёнкі”.
Магчыма, захапленне гэта для кагосьці ў будучым стане прафесіяй і прызваннем на ўсё жыццё. І, як запэўніла галоўны рэдактар, яны аб гэтым ніколькі не пашкадуюць. Гімназісты атрымалі на добрую памяць фірменныя каляндарыкі “Кіраўца” і нумары газет. І паабяцалі абавязкова нагадаць сваім бацькам, каб падпісаліся на раённую газету на першы квартал ці паўгоддзе 2017 года.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость