Темы

Будзе статак у дастатку!

Будзе статак у дастатку!

chigir-korma-2chigir-korma-1Сёлета земляробы СГФ “Чыгірынка” РДУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” мэтанакіравана працуюць над назапашваннем найбольшай колькасці якасных кармоў для грамадскага статка, бо жывёлагадоўля з’яўляецца адной з самых прыбытковых галін. Таму акрамя вырошчвання кукурузы, тут упор робіцца на пашырэнне плошчаў пад шматгадовыя травы.

З гэтай мэтай перазалужылі 200 га сенажацяў, на іх пасеялі цімафееўку, канюшыну, пайзу. І ўжо сёлета значна павялічылі колькасць назапашанага сена (700 т супраць 150 т летась). У сувязі з тым, што на працягу некалькіх апошніх гадоў азімыя культуры даюць значна вышэйшую ўраджайнасць, чым яравыя, тут вырашылі поўнасцю перайсці на іх вырошчванне. Дарэчы, калі азімыя ў сярэднім даюць на круг па 40-45 ц, а трыцікале — 60 ц, то яравыя толькі 20 ц. Да таго ж, і выхад саломы большы.
На палях, дзе зараз вядзецца ўборка “каралевы палёў”, стаіць гул ад рухавікоў. Тэхнікі тут задзейнічана шмат. А як жа інакш? Кукуруза сёлета радуе, сярэдняя ўраджайнасць складае па 450 ц/га і яе трэба ўсю ўбраць, каб забяспечыць сытную зімоўку жывёлы. Усяго ж, падлічылі мясцовыя спецыялісты, на прадстаячы перыяд ужо назапашана 14 тысяч т сіласу (232%), 6200 т сенажу (150%), 700 т сена (140%). Як адзначыў дырэктар Ігар Кузняцоў, у бягучым годзе змаглі зрабіць паўтарагадовы запас кармоў. І гэта ўжо радуе.
У “Чыгірынцы” добра разумеюць, што без дастатковай колькасці кармоў, высокай іх якасці немагчыма развіваць жывёлагадоўлю, дабіцца высокай прадуктыўнасці. Тым больш, што сёлетняя вясна прымусіла пахвалявацца і кіраўніцтва, і жывёлаводаў, даводзілася адшукваць рэзервы, купляць кармы.
Пад пасевы кукурузы ў бягучым годзе было адведзена 330 га, на 50 га больш леташняга. Своечасова правялі хімічную апрацоўку, унеслі мінеральныя ўгнаенні. Спрыяла нармальнаму росту раслін і цёплае надвор’е.

На здымку: механізатары Сяргей Несцераў і Віталь Шаўцоў, якія шчыруюць на ўборцы кукурузы.

Таццяна БАРАДЗІНА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость