Темы

Будзем гаспадарамі на сваёй зямлі! — на Кіраўшчыне актыўна вядуцца работы па добраўпарадкаванні

Будзем гаспадарамі на сваёй зямлі! — на Кіраўшчыне актыўна вядуцца работы па добраўпарадкаванні

У межах месячніка па добраўпарадкаванні, які ажыццяўляецца ва ўсіх раёнах Прыдняпроўскага краю, праводзяцца разнастайныя работы, мэта якіх — навесці чысціню і парадак на зямлі, зрабіць сваю малую радзіму самым прыгожым куточкам на зямлі. Уключыліся ў работы калектывы устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, жыхары прыватных домаўладанняў горада і сельскіх населеных пунктаў Кіраўшчыны.

Шырокім фронтам вядуцца работы па добраўпарадкаванні тэрыторый, сацыяльных і культурных аб’ектаў у аг.Жылічы і навакольных вёсках. Удзел у іх прымаюць калектывы арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў горада і раёна. Менавіта Жылічы стануць сёлета сталіцай раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018”.
У адпаведнасці з планам праводзіцца шэраг самых разнастайных мерапрыемстваў. Так, работнікі ДРБУ-197 займаюцца прывядзеннем у парадак дарог і прыпыначных пляцовак, ачысткай ад пустазелля і смецця прыдарожных і лесапалос, афарбоўкай мастоў. Сіламі работнікаў ААТ “ПМК-97 Вадбуд” прыводзяцца ў парадак вадаёмы-копані, меліярацыйныя каналы, выдаляецца пустазелле. Актыўна працуюць прадстаўнікі раёна электрасетак.
Значныя аб’ёмы работ будуць выкананы па ўцягненні ў севазварот пустуючых і невыкарыстоўваемых земляў. Значныя ўчасткі работ праведзены па ўстаноўцы новага плоту, яго афарбоўцы ў шэрагу населеных пунктаў Дабаснянскага сельсавета. Новы прыгожы выгляд набудуць фасады дамоў і сацыяльна-культурных будынкаў.
Не застаюцца без увагі жывёлагадоўчыя аб’екты і адміністрацыйныя будынкі сельгасарганізацый раёна.

Увогуле, аб’ём правядзення работ у межах месячніка па добраўпарадкаванні плануецца значны, але, галоўнае, што ўсё гэта дазволіць нам, жыхарам раёна, зрабіць нашу малую радзіму, зямлю нашых бацькоў і дзядоў, утульнай, дагледжанай і незвычайна прыгожай!

 

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость